Люцэрн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люцэрн
Поўная назва Fussball Club Luzern
Заснаваны 1901
Горад Люцэрн, Швайцарыя
Стадыён Сьвіспорарэна
Умяшчальнасьць: 17 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcl.ch (ням.)
fcl-verein.ch

«Люцэ́рн» (па-нямецку: FC Luzern, па-француску: FC Lucerne) ― швайцарскі футбольны клюб з гораду Люцэрну, гуляе ў швайцарскай Супэрлізе. Клюб мае бела-сінія колеры, якія былі запазычаны з колераў гербу кантону Люцэрн і гораду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая вядомая спроба закласьці футбольны клюб у Люцэрне ўзыходзіць да 6 траўня 1897 году, калі ў мясцовай газэце была апублікаваная зацемка наконт сустрэчы дзеля заснаваньня футбольнага клюбу.

У 1901 годзе другая спроба была ініцыяваная сябрамі Адольфам Куленам, Эрнстам Гаагам і Гансам Вальтэрам. Яны сустрэліся 8 ліпеня 1901 году зь іншымі аматарамі футболу ў рэстарацыі ля чыгуначнага вакзала з мэтай стварыць «Люцэрна». Ужо праз чатыры дні 12 ліпеня 1901 году была зладжаная першае трэнаваньне каманды ў паўднёвай частцы гораду. Дата заснаваньня клюбу лічыцца 12 жніўня 1901 году[1]. Першы матч, які скончыўся паразай зь лікам 1:2, наваствораная каманда згуляла з клюбам «Цофінген». У верасьні 1903 году «Люцэрн» далучыўся да Швайцарскай футбольнай асацыяцыі. На той час клюбы маглі самі абіраць у якой лізе яны хочуць спаборнічаць. «Люцэрн» абраў ніжэйшыя дывізіёны, але ў 1909 годзе вырашыў далучыцца да розыгрышу Сэрыі А. Канкурэнцыя апынулася завялікай для люцэрнцаў, у выніку чаго яны скончылі сэзон на апошнім месцы[2]. З новым кіраўніцтвам справы палепшыліся. Клюб правёў шэраг міжнародных матчаў, але ў айчынным першынстве ўсё яшчэ вялікіх посьпехаў клюбу бракавала. У 1913 годзе клюб страціў месца ў Сэрыі А[3].

Пасьля пяці гадоў у другім дывізіёне «Люцэрн» вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён у 1918 годзе пасьля перамогі над «Бадэнам». Дыяніс Шэнэкер, які далучыўся да клюбу зь венскага «Рапіду», стаў першым прафэсійным трэнэрам клюбу ў 1921 годзе. Ягонае прызначэньне мела імгненны плён, бо «Люцэрн» здолеў здабыць перамогу ў сваёй зоне Сэрыі А, атрымаўшы права згуляць у фінальным турніры. Дружына здабыла перамогу над цюрыскім клюбам «Блю Старз» зь лікам 2:1, што азначала, што матч, які меў адбыцца 25 чэрвеня 1922 году ў Базэлі, фактычна стаў матчам за тытул чэмпіёна краіны. Супернікам люцэрнцаў у тым матчы стаў жэнэўскі «Сэрвэт». Жэнэўцы як больш дасьведчаныя гульцы здабылі перамогу зь лікам 2:0. Цікава, што сам матч ня быў згуляны да заканчэньня, бо заўзятары «Сэрвэту» ўварваліся на гульнявую пляцоўку, лічачы, што судзьдзя ўжо даў сыгнал аб заканчэньні сустрэчы. Спробы вывесьці ўсіх заўзятараў з поля ня меў посьпеху, таму гульцы «Люцэрну» пагадзіліся скончыць матч, каб унікнуць інцыдэнтаў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Stocker, Diego; et al. (2009). «Stadion Allmend. Trutzburg, Hexenkessel, Lotterbude». Textosteron Verlag. — С. 57—59. — ISBN 978-3-033-02226-3.
  2. ^ Szvircsev, Miklos (1986). «85 Jahre FCL». Keller, Luzern. — С. 15—19. — ISBN 3-85766-021-X.
  3. ^ Garin, Erik. «Switzerland — List of final tables 1898–1930». The RSSSF Archive

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]