Люізыя́на (па-ангельску: Louisiana, па-француску: Louisiane) — штат на поўдні ЗША. Найбуйнейшыя гарады: Новы Арлеан, Батон-Руж. Гістарычна — частка францускіх уладаньняў на тэрыторыі сучасных ЗША, якія займалі прыкладна ўсю цэнтральную частку сучаснае краіны з поўначы на поўдзень, пазьней набытыя амэрыканскім урадам, пасьля чаго тэрыторыя ЗША павялічылася амаль удвая. У культурным дачыненьні штат вядомы дзякуючы асаблівай музычнай культуры й этнаграфічным здабыткам спалучэньня францускай і мясцовай крэольскай культураў.