Люйтля-Дуймун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Луйтла-Дуймун»)
Луйтла-Дуймун
Плошча 0,82 км²
Найвышэйшы пункт 414 м
Краіна Сьцяг Даніі Данія
Вобласьць Сьцяг Фарэрскіх выспаў Фарэрскія выспы
Насельніцтва 0
Каардынаты 61° пн. ш. 6° у. д. / 61° пн. ш. 6° у. д. / 61; 6Каардынаты: 61° пн. ш. 6° у. д. / 61° пн. ш. 6° у. д. / 61; 6
Луйтла-Дуймун на мапе Даніі
Луйтла-Дуймун
Луйтла-Дуймун
Луйтла-Дуймун

Луйтла-Дуймун (па-фарэрску: Lítla Dímun, у перакладзе — «Малы Дуймун») — самы маленькі й адзіная незаселены востраў з Фарэрскага архіпэляга. Плошча 0,8 км ². Найвышэйшы пункт — гара Раван вышынёй 414 метраў.

Назва «Дуймун» меркавана паходзіць з кельцкай мовы й азначае «два ўзгоркі». Маюцца на ўвазе дзьве гары на суседніх выспах Вялікі й Малы Дуймун. Малы Дуймун ніколі не быў населены. Ягоныя адзіныя насельнікі — авечкі ды тупікі. На высьпе самая бедная флёра Фарэрскіх выспаў, якая налічвае ўсяго восем відаў раслін.

У 1850 годзе выспа была прададзена з таргоў за 5000 дацкіх талераў. Падчас гандлю каралеўскія прадстаўнікі штучна завышалі цану, каб ўзбагаціць каралеўскую казну.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люйтля-Дуймунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў