Лужыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лужыца
горн.-сорб. Łužica
Сьцяг Лужыцы Герб Лужыцы
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «[[Гімн Лужыцы|Гімн лужыцкіх сэрбаў]]»
Месцазнаходжаньне Лужыцы
Афіцыйная мова лужыцкая, нямецкая
Сталіца Будышын
Найбуйнейшы горад Хоцебуз
Форма кіраваньня Лужыцкая пасяленчая вобласьць
Валюта эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
сярэднеэўрапейскі (UTC+1)
сярэднеэўрапейскі летні (UTC+2)
Аўтамабільны знак DE
Дамэн верхняга ўзроўню .de

Лу́жыца (дол.-сорб. Łužyca; па-нямецку: Lausitzтрансьліт. Ляўзыц, польск. Łużyce, чэск. Lužice) — рэгіён, разьмешчаны на тэрыторыі нямецкіх земляў Саксоніі і Брандэнбургу ды паўднёва-заходняй Польшчы (Ніжнесылескае ваяводзтва).

Падзяляецца на далінную і горную часткі. У кожнай частцы існуе свая мова. Сталіцамі зьяўляюцца месты Хоцебуз і Будышын. На Лужыцы поруч зь немцамі жыве малая славянская народнасьць — лужычане, ці лужыцкія сэрбы. 40 тыс. лужычанаў пражываюць у Верхняй Лужыцы (Саксонія) і 20 тыс. — у Ніжняй Лужыцы (Брандэнбург). Лужычане размаўляюць лужыцкімі мовамі, усе валодаюць нямецкай.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа Лужыцы, каля 1715

Сьляды свайго знаходжаньня ў Лужыцы пакінулі кельцкія плямёны, якіх пазьней зьменілі плямёны ўсходнегерманскія. У часе перасяленьня народаў гэтую тэрыторыю занялі славянскія плямёны, называныя палабамі. Нашчадкамі некаторых з гэтых плямёнаў ёсьць сёньняшнія лужычане[1].

У 623—658 роках Лужыца ўваходзіла ў склад славянскай дзяржавы Сама — найстаражытнейшага зь вядомых славянскіх дзяржаўных утварэньняў. З VII па VIII стагодзьдзе на тэрыторыі Лужыцы існавалі пляменныя аб’яднаньні, якія кіраваліся пляменнымі правадырамі. Адным зь іх быў Мілідух — «кароль» сэрба-лужыцкіх плямёнаў, які ў 806 року ваяваў з франкамі. У IX стагодзьдзі (усутыч да 907) уваходзіла ў склад Вялікамараўскай дзяржавы.

У 963 року Лужыцу заваяваў Гера I, граф Саксонскай Усходняй маркі. У 965 року яна стала самастойнай Лужыцкай маркай ці маркграфствам Ляўзытц (Mark Lausitz, Markgrafschaft Lausitz).

З 1002 року польскі князь Балеслаў I Храбры неаднакроць заваёўваў Лужыцкую марку, а 30 студзеня 1018 паводле Баўтцэнскага міру з каралём Нямеччыны й імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі Генрыхам II Балеслаў Храбры далучыў Лужыцу да Польшчы.

У 1031—1032 роках Лужыца была вернутая Нямеччыне і ўвайшла ў склад маркграфства Майсэн.

У 1367 року Лужыцкая марка была прададзеная каралю Чэхіі і Нямеччыны й імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі Карлу IV з роду Люксэмбургаў. Тады яна стала аўтаномнай тэрыторыяй у складзе каралеўства Багеміі, дзе заставалася да Праскага міру 1635 року.

У 1635—1815 роках Лужыца была часткаю Саксоніі, а пасьля Прусіі (паўночная частка пасьля падзелу Саксоніі ў 1815). Нямецкая экспансія, якая вялася з XII стагодзьдзя, найперш у горах і маланаселеных раёнах, спрычынілася да таго, што славяне з XIII стагодзьдзя сталі ў гэтай вобласьці меншасьцю.

У 1815 року ў рамках адміністрацыйнай рэформы прускай дзяржавы частка Лужыцы была далучаная да наваствораная правінцыі Сылезіі. З 1871 року падпарадкаваная аб’яднанай Нямеччыне. 13 кастрычніка 1913 году ў Воярацах быў заснаваны Зьвяз лужыцкіх сэрбаў «Домавіна». У 1919 року дэлегацыя лужычанаў прысутнічала на вэрсальскай канфэрэнцыі, дзе дамаўлялася пра стварэньне агульнай з чэхамі дзяржавы. Аднак лужычанаў не дапусьцілі да галасаваньня.

Пасьля паўторнага аб’яднаньня Нямеччыны 3 кастрычніка 1990 лужычане змагаліся за атрыманьне статусу адміністрацыйнай адзінкі аўтаноміі, аднак фэдэральныя ўлады не далі на гэта згоды, і адбыўся новыы падзел вобласьці між Саксоніяй і Брандэнбургам. Тым ня меней, лужычане маюць прывілеі нацыянальных меншасьцей — валодаюць уласнымі школамі і культурнымі арганізацыямі, а надпісы на мясцовых шыльдах дзьвюхмоўныя.

Гімн Лужыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гімн лужыцкіх сэрбаў
Ніжнелужыцкая мова


Rědna Łužyca

Верхнелужыцкая мова


Rjana Łužica

Rědna Łužyca,
spšawna, pśijazna,
mojich serbskich woścow kraj,
mojich glucnych myslow raj,
swěte su mě twoje strony.

Cas ty pśichodny,
zakwiś radostny!
Och, gab muže stanuli,
za swoj narod źěłali,
godne nimjer wobspomnjeśa!

Rjana Łužica,
sprawna přećelna,
mojich serbskich wótcow kraj,
mojich zbóžnych sonow raj,
swjate su mi twoje hona!

Časo přichodny,
zakćěj radostny!
Ow, zo bychu z twojeho
klina wušli mužojo,
hódni wěčnoh wopomnjeća!

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лузация // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]