Луга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Луга
Прывакзальны пляц і вакзал
Прывакзальны пляц і вакзал
Герб Лугі
Вобласьць: Ленінградзкая
Раён: Лускі
Насельніцтва: 38 593[1] (2010)
Тэлефонны код: +7 81372
Аўтамабільны код: 47
Геаграфічныя каардынаты: 58°44′00″ пн. ш. 29°51′00″ у. д. / 58.733333° пн. ш. 29.85° у. д. / 58.733333; 29.85Каардынаты: 58°44′00″ пн. ш. 29°51′00″ у. д. / 58.733333° пн. ш. 29.85° у. д. / 58.733333; 29.85
Луга на мапе Расеі
Луга
Луга
Луга
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лу́гаместа ў Расеі, месьціцца ў Ленінградзкай вобласьці й зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Лускага раёна. Разьмешчаны ў 100 км на поўдзень ад Санкт-Пецярбургу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славянскае паселішча на рацэ Луга згадваецца ў летапісах пад 947 годам. Узьнікненьне Чараменецкага Яана-Багаслоўскага манастыра прыблізна адносіцца да канца XV стагодзьдзя.

Статус горада прысвоены месту ў 1777 годзе, у час панаваньня Кацярыны II. У 1781 годзе Луга стаў павятовым горадам Лускага павета. Луга прыцягвае прыезджых сваімі гаючымі мінэральнымі крыніцамі, разьмешчанымі ўздоўж рэчкі Наплацінкі. Аналіз вады ў іх вырабляў ў пачатку XX стагодзьдзя прафэсар Боткін, які прызнаў крыніцы здаровымі й гаючымі. Паводле ягоных сьведчаньняў, дзякуючы працякалай тут рэчцы Наплацінке, у якую сьцякае вада з ключоў, людзі, якія жывуць паблізу, стала карысталіся гаючай вадой. Мясцовыя жыхары лічылі, што вада з адной крыніцы мае асьвяжальны эфэкт, а з другога — дапамагае пры хваробы лёгкіх, малакроўі й пры адсутнасьці апэтыту. А згодна з аналізам вады, праведзенага ў тыя ж гады Санкт-Пецярбурскім хімічным інстытутам, у ёй было выяўлена 38% ўтрыманьня жалеза.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі места зьяўляюцца:

  • Лускі абразіўны завод — адзіны завод у Расеі вытворца тыгелю;
  • Горна-абагачальны камбінат фармовачных матэрыялаў;
  • Завод «Белказін» — вытворчасьць абалонкі для каўбасаў;
  • Мясакамбінат;
  • Лускі камбікормавы завод;
  • ААТ «Хімік»;
  • Кансэрвавы завод;
  • малаказавод;
  • ТАА «Фарэсія АДП».

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]