Лейф Эрыксан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лейф Эрыксан
Помнік Лейфу Эрыксану ў Сэнт Поле (ЗША)
Дата нараджэньня каля 970
Месца нараджэньня
Дата сьмерці каля 1020
Месца сьмерці
Занятак падарожнік-дасьледнік, мараплавец
Бацька Эрык Руды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Эрыксан.

Лэйф Э́рыксан, Лэйф Шчасьлівы (па-ісьляндзку: Leifur Eiríksson, па-нарвэску: Leiv Eiriksson, нар. каля 975 году — памёр каля 1020 году) — вікінг, сын Эрыка Рудога, ісьляндзкага першаадкрывальніка і заснавальніка нарманскіх калёніяў у Грэнляндыі.

Лэйф прыняў хрысьціянства ў Нарвэгіі, пад час масавага хрышчэньня нарманаў. Калі ён вярнуўся ў Грэнляндыю, пачуў чуткі аб невядомых землях на захадзе, адкрытых Б’ёрні Герольфсанам.

Грэнляндзкая сага распавядае аб тым, што прыкладна ў 1002 годзе Лейф з камандай у 35 чалавек паплыў на захад шляхам Б’ёрні. Першай зямлёй, якую спаткаў Лейф, быў пакрыты вялікімі камянямі (па-ісьляндзку: hellur) востраў, які ён назваў Helluland, навукоўцы лічаць, што гэта быў востраў Бафінава Зямля. Потым ён даплыў да лясістай зямлі зь белымі пляжамі, якую назваў Markland (лясная краіна). Гэта, хутчэй за ўсё, быў паўвостраў Лабрадор.

Калі дасьледнік адкрыў чарговую зямлю, ён высадзіўся разам са сваімі людзьмі і пабудаваў некалькі хатаў. Месца было ўдалае, у рэках было шмат ласосяў, клімат быў умераны. Падарожнікі правялі там усю зіму.

Сагі ўзгадваюць, што чалавек з імем Тыркір, немец, знайшоў у новай зямлі вінаград, пасьля чаго Лэйф назваў гэтую зямлю Vinland (вінаградная зямля). Лічыцца, што новая зямля была застаўлена пасьля некалькіх сутычак зь мясцовымі жыхарамі.

Па дарозе дамоў Лэйф выратаваў некалькі нармандзкіх маракоў, якія назвалі яго Лэйф Шчасьлівы.

Цяпер ідуць спрэчкі пра тое, якая менавіта зямля была тым самым Вінляндам. Большасьць дасьледчыкаў лічаць, што Лэйф быў першым эўрапейцам, які высадзіўся ў Амэрыцы.

Акрамя гэтага Лэйф і яго жонка лічацца хрысьціцелямі Грэнляндыі.

У наш час назву Leifur Eiríksson носіць ісьляндзкі аэрапорт у Кефлявіку. У 1887 годзе ў Бостане быў усталяваны помнік Лэйфу Эрыксану. У ЗША 9 кастрычніка названы «Днём Эрыксана».