Леан Гарэцка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леан Гарэцка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лютага 1995(1995-02-06)[1][2] (29 гадоў)
Рост 189 см[3]
Вага 82 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013
2013—2018
2018—
Бохум
Шальке-04
Баварыя
32 (4)
116 (14)
145 (29)
Зборныя
2014— Нямеччына 57 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Ле́ан Гарэ́цка (па-нямецку: Leon Goretzka; нарадзіўся 6 лютага 1995 году, Бохум, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баварыя» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец акадэміі «Бохуму». 4 жніўня 2012 году дэбютаваў за «Бохум» у матчы другой Бундэсьлігі супраць каманды Дынама Дрэздэн (2:1)[4]. У хуткім часе Леан Гарэцка стаўся ключавым гульцом каманды й ужо восеньню 2012 году было вядома пра інтарэс да яго з боку мадрыдзкага «Рэалу»[5], на той момант Гарэцка правёў у другой Бундэсьлізе ўжо 10 матчаў, у якіх забіў 1 гол. Усяго ў сваім дэбютным сэзоне ў другой Бундэсьлізе Гарэцка правёў 32 матчы, у якіх забіў 4 галы й аддаў 5 галявых перадач, акрамя таго правёў 4 матчы ў Кубку Нямеччыны, у якіх аддаў 2 галявыя перадачы. Летам 2013 году Гарэцка стаў трансфэрнай цэльлю мностваў клюбаў Бундэсьлігі, у чэрвені 2013 узьнікла інфармацыя аб тым, што Гарэцка ўжо заключыў кантракт з «Шальке-04», але «Бохум» адмовіўся прадаваць гульца[6][7].

30 чэрвеня 2013 году Леан Гарэцка перашоў у «Шальке-04» за 2,75 мільёны эўра[8][9][10][11].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарэцка гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. 24 жніўня 2011 году дэбютаваў за юнацкую зборную Нямеччына (да 17) у матчы супраць зборнай Турэччыны (4:0). Усяго за зборную да 17 гадоў правёў 27 матчаў і забіў 5 галоў. 14 жніўня 2012 году дэбютаваў за юнацкую зборную Нямеччына (да 19) у матчы супраць зборнай Шатляндыі[12].

Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Баварыя»:

Нямеччына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]