Лазьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тыповая вясковая лазьня

Лазьня — будынак зь печчу для мыцьця.

Расейская лазьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Русі лазьні вядомыя са страрадаўніх часоў. У статуце кіеўскага князя Ўладзімера (966 г.) лазьні называліся «ўстановамі для няздольных». Па ўсёй Русі, у сёлах і гарадах на берагах рэк, азёраў і ручаёў будавалі парныя лазьні. Расейская парная лазьня ўяўляла сабой драўляную хату, у якой разьмешчаныя два памяшканьні: распранальнае і парыльнае аддзяленьні. У парыльні разьмяшчалася каменка — печ з камянямі.

Расейская лазьня мае дзьве разнавіднасьці: з топкай «па-чорнаму» і «па-беламу». Топка «па-чорнаму» больш старажытная, але яна захавалася да нашых дзён толькі ў некаторых абласьцях, напрыклад у Сыбіры. Печкі паляць бяз коміна, дым выходзіць праз адкрытае вакно парыльні. Калі каменка добра разагрэтая, качагарыць спыняюць, лазьню праветрываюць, сьцены акатываюць вадой, затым закрываюць вокны і дзьверы і падаюць ваду ў каменку для ўтварэньня пары. Такая лазьня мае асаблівы дух за кошт ўздзеяньня дыму на драўляныя канструкцыі зрубу.

Лазьня з топкай «па-беламу» распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Беларусі, Расеі і Ўкраіны. У ёй дым з каменкі выходзіць праз трубу, дзякуючы чаму атмасфера ў парыльні не забруджваецца, праветрываньне парыльні і абмыўка сьценаў не патрэбныя.

У Расеі ёсць яшчэ адна разнавіднасьць, якая сустракаецца ў стэпавых і бязьлесных раёнах, дзе нельга пабудаваць драўлянае памяшканьне. З расейскай печы пасьля выпечкі хлебу выграбаюць попел, насьцілаюць дошкі і залазяць унутр, куды загадзя зьмешчаныя вядзерца з вадой і венік. Пры ўвільгатненьні гарачых сьценак печы вадой утвараецца пара.

У парнай лазьні ў паветры падтрымліваюць высокае ўтрыманне пары і таму тэмпература на ўзроўні галавы ў такой лазьні не перавышае 60—65 °С.

Рымскія лазьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымская лазьня

У рымскай лазьні (тэрме) было некалькі пакояў: спачатку чалавек трапляў у прадбанны пакой, які зваўся «ападэрыум», гэты пакой служыў для распрананьня. Далей чалавек адпраўляўся ў наступны «цёплы пакой», які рымляне звалі «тэпіарыум», пасьля якога ішлі гарачы пакой і парыльня, тэмпература ў якім дасягала 85 C — «калідрыум» і «лаконіум». Пасьля парыльні ішоў астуджальна-араматычны пакой «лаварыум». У рымскай лазьні была бібліятэка, спартыўныя пляцоўкі, масажныя кабінэты.

Традыцыйнае дойлідзтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курныя рубленыя лазьні былі нізкія і мелі невялікія памеры. Будавалася звычайна без падмурка, першы вянок мог класьціся на зямлю, або на камяні па вуглах. Зьнізу зруб абсыпалі зямлёю. Столь рабілі з дошак або абчэсаных жэрдак і засыпалі зьверху лісьцем або кастрыцаю, а вышэй пяском ці глінаю. Падлога рабілася драўляная. Печ стаяла ля ўвахода і тапілася па-чорнаму, а ўздоўж сьцен стаялі нізкія лавы. Лазьні маглі мець таксама прылазьнік (прадбаньнік, або прымыльнік), які ня меў столі або падлогі, некалькі лавак.

Драўляныя лазьні болей распаўсюджаныя ў басэйнах Дзьвіны і верхнім цячэньні Дняпра і Сожа.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лазьнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў