Кулінарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Повары, рыхтуючы вук у Кітаі

Кулінарыя (ад лац. culina — кухня) — навука, якая вывучае і выпрацоўвае тэхналёгіі, начыньне і рэцэпты для гатаваньня ежы, а таксама галіна чалавечае дзейнасьці, якая выкарыстоўвае на практыцы сукупнасьць напрацаваных навукай ведаў. Тымчасова «кулінарыяй» таксама завуць установы гандлю, якія займаюцца продажам кулінарных паўфабрыкатаў або гатовай ежы — звычайна гэта асобныя крамы або спэцыялізаваныя аддзелы пры іх ці ва ўстановах грамадзкага харчаваньня (рэстараны, сталовыя, кавярні).