Кувэйцкі дынар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кувэйцкі дынар
Краіна Кувэйт
Падзел філ
Код ISO-4217 KWD
Сымбаль د.ك і KD
Цэнтральны банк Central Bank of Kuwait[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1961
Папярэдняя валюта Gulf rupee[d]
Абменны курс:
(даляр ЗША 17.10.2007)
0,2779
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Кувэ́йцкі дына́р (па-арабску: دينار‎, код ISO 4217: KWD) — афіцыйная валюта Кувэйту. Дынар дзеліцца на 1 000 філаў. Кувэйцкі дынар мае адзін з самых высокіх абменных курсаў у сьвеце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынар быў уведзены ў 1961 годзе для замены рупіі Заліву. Ён быў прывязаны да фунта стэрлінга па фіксаванаму курсу і так як рупія каштавала 1 шылінг 6 пэнсаў, курс рупіі да дынару слаў 13⅓ рупіі за адзін дынар.

Калі адбылася уварваньне Іраку ў 1990 годзе, ірацкі дынар часова замяніў кувэйцкі дынар а вялікая колькасьць наяўных грошаў была рэквізавана акупацыйнымі ўладамі. Пасьля вызваленьня кувэйцкі дынар аднавіў сваё становішча як валюты краіны.

Манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць наступныя манэты ўведзеныя ў абарачэньне ў 1961 годзе:

  • 1 філ (больш не выкарыстоўваецца)
  • 5 філаў
  • 10 філаў
  • 20 філаў
  • 50 філаў
  • 100 філаў

Банкноты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёньняшні дзень было выпушчана ў абарачэньне 5 сэрый кувэйцкіх дынараў. Першая была выпушчана пасьля абвяшчэньня аб увядзеньні кувэйцкай валюты ў 1960 годзе. Гэтая сэрыя была ў абарачэньні з 1 красавіка 1961 года да 1 лютага 1982 года.

Пасьля ўтварэньня Цэнтральнага Банку Кувэйта ў 1970 годзе, былі заменены банкноты ¼, ½ і 10 дынараў, і былі ўведзены банкноты 1 і 5 дынараў.

Трэцяя сэрыя была ўведзена 20 студзеня 1982 году пасьля ўваходу на трон новага эміра Джабер аль-Ахмад аль-Джабер аль Сабаха. Трэцяя сэрыя замяніла банкноты ¼, ½, 1, 5 і 10 дынараў і была ўведзена банкнота 20 дынараў (з 9 студзеня 1986 года).

У выніку ірацкай акупацыі і разрабаваньня запасаў наяўнай валюты з 30 верасьня 1991 году была ўведзена ў абарачэньне новая сэрыя. Гэтая, чацьвёртая сэрыя была ў абарачэньні да 16 студзеня 1995 году.

Пятая сэрыя кувэйцкіх банкнотаў у абарачэньні з 3 красавіка 1994 году, і утрымлівае ўсе сучасныя меры бясьпекі. Кувэйцкі дынарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў