Крыстыян Радрыгес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Радрыгес
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасьня 1985(1985-09-30)[1][2] (38 гадоў)
Рост 178 см
Вага 81 кг
Пазыцыя плэймэйкер
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2008
2007—2008
2008—2012
2012—2015
2015
2015
2015—2017
2017—2021
2021—2022
Пэньяроль
Пары Сэн-Жэрмэн
Бэнфіка (арэнда)
Порту
Атлетыка Мадрыд
Парма (арэнда)
Грэмію (арэнда)
Індэпэнд’ентэ
Пэньяроль
Пляса Калёнія
0 (0)
35 (1)
25 (6)
70 (12)
59 (2)
5 (0)
0 (0)
27 (3)
98 (33)
36 (4)
Зборныя
2003—2018 Уругвай 110 (11)

Крыстыян Габрыель Радрыгес Бароцьці (па-гішпанску: Cristian Gabriel Rodríguez Barotti; нарадзіўся 30 верасьня 1985 году, Хуан-Лясаке, Уругвай) — колішні уругвайскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец зборнай Уругваю.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстыян пачаў прафэсійную кар’еру за ўругвайскі гранд «Пэньяроль» у 2002 годзе. У 2003 годзе ён стаў чэмпіёнам краіны, разам зь ім у той камандзе выступаў легендарны парагвайскі брамнік Хасэ Люіс Чылявэрт. У 2004 годзе Радрыгес у асноўным пазбаўляўся ад наступстваў цяжкай траўмы. У 2005 годзе Крыстыян перайшоў у францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн», першы сэзон у якім ня быў асабліва характэрным. На другі сэзон Радрыгес дапамог сваёй камандзе захаваць прапіску ў Лізе 1, забіўшы мяч у браму «Манака».

Каб спыніць змаганьне з камандай за выжываньне, Крыстыян прыняў рашэньне перайсьці ў стан партугальскага гранда «Бэнфікі» ў сэзоне 2007—2008 гадоў на правах арэнды. З 2008 году Крыстыян Радрыгес стаў выступаць за «Порту». Ён склаў ударную тройку ў нападзе каманды разам з аргентынцам Люча Гансалесам і бразыльцам Халкам. 28 траўня 2012 году Радрыгес падпісаў 4-гадовы кантракт з мадрыдзкім «Атлетыка»[3][4]. Першы гол за новы клюб забіў 17 лютага 2013 году ў матчы супраць «Вальядаліду».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За зборную Ўругваю Крыстыян дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў у матчы супраць зборнай Мэксыкі. Радрыгес зьяўляецца ўдзельнікам трох Кубкаў Амэрыкі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пэньяроль»:

«ПСЖ»:

«Порту»:

«Атлетыка»:

Уругвай:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в CRISTIAN GABRIEL RODRIGUEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. ^ а б в Cristian Rodríguez // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Acuerdo con Cristian Rodríguez por cuatro temporadas. Club Atletico de Madrid
  4. ^ Кристиан Родригес перешел в «Атлетико». sports.ru

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]