Крыстына Фэрнандэс дэ Кіршнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстына Элізабэт Фэрнандэс дэ Кіршнэр
Cristina Elisabet Fernández de Kirchner
Прэзыдэнт Аргентыны
10 сьнежня 2007 — 10 сьнежня 2015
Папярэднік: Нэстар Кіршнэр
Наступнік: Маўрысіё Макры
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 19 лютага 1953 (71 год)
Ля-Плята, Аргентына
Партыя: Хустысіялісцкая партыя
Фронт за перамогу
Сужэнец: Нэстар Кіршнэр[d][3]
Дзеці: Максіма, Флярэнсія
Адукацыя: Нацыянальны ўнівэрсытэт Ля-Пляты
Узнагароды:

Крыстына Элізабэт Фэрнандэс дэ Кіршнэр (па-гішпанску: Cristina Elisabet Fernández de Kirchner /kɾisˈtina eˈlisaβet ferˈnandes ðe ˈkirʃner/; нар. 19 лютага 1953 году, Ля-Плята, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — 55-ы прэзыдэнт Аргентыны (2007—2015). Зьмяніла на гэтай пасадзе свайго мужа Нэстара Кіршнэра. Стала другой жанчынай-прэзыдэнтам Аргентыны (пасьля Ісабэль Пэрон) і першай жанчынай-прэзыдэнтам Аргентыны ў выніку выбараў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнка места Ля-Плята, Фэрнандэс скончыла Нацыянальны ўнівэрсытэт Ля-Пляты. Падчас вучобы яна пазнаёмілася з будучым мужам, Нэстарам Кіршнэрам, зь якім узяла шлюб 9 сакавіка 1975 року. Пасьля заканчэньня навучаньня яны пераехалі ў правінцыю Санта-Крус, дзе працавалі адвакатамі. Ад шлюбу мае двое дзяцей: дачку Флярэнсію і сына Максіма.

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю палітычную дзейнасьць пачала ў адной з пэранісцкіх партыяў у 1970-х роках. Падчас вайсковай дыктатуры займалася прыватнай практыкай, працавала адвакаткай. У 1989 годзе абраная ў заканадаўчы сход правінцыі Санта-Крус. Пасьля двух тэрмінаў на пасадзе ад гэтай жа правінцыі была абрана ў сэнат краіны, а пазьней і ў Палату дэпутатаў. Пераабіралася на пасаду ў 2001 р. У 2003 годзе адыграла важную ролю ў прэзыдэнцкай гонцы мужа Нэстара Кіршнэра, які перамог на выбарах 27 красавіка 2003 году.

23 кастрычніка 2005 году перамагла ў выбарах на месца ў сэнаце краіны ад правінцыі Буэнас-Айрэс. З набліжэньнем канца тэрміну прэзыдэнцтва мужа вырашыла балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду сама. На прэзыдэнцкіх выбарах 2007 року Крыстына Кіршнэр была кандыдаткай ад кіруючай партыі «Фронт за перамогу», яна выйграла іх з 45% галасоў і зь перавагай у 20% адносна наступнага кандыдата.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстына Фэрнандэс дэ Кіршнэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў