Крымская Народная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крымская Народная Рэспубліка
па-крымскататарску: Qırım Halq Cumhuriyeti, قريم خالق جمهوريات

1917 — 1918
Сьцяг Крымскай Народнай Рэспублікі Герб Крымскай Народнай Рэспублікі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Крымскай Народнай Рэспублікі
Афіцыйная мова Крымскататарская
Сталіца Бахчысарай
Форма кіраваньня Рэспубліка
Крымскія татары

Дыяспара
Баўгарыя · Румынія · Турэччына
ЗША · Узбэкістан

Рэлігія
Іслам · Сунізм

Блізкія этнасы
Караімы · Крымчакі · Урумы

Мовы да дыялекты
Крымскататарская · Турэцкая
Караімская · Крымчацкая · Урумская

Гісторыя
Полаўцы
Ханства (1441—1783)
Таўрыйская вобласьць (1783—1796)
Таўрыйская губэрня (1802—1917)
Народная Рэспубліка (1917—1918)
АССР (1921—1945)
Дэпартацыя (1945—1989)
Аўтаномная Рэспубліка (з 1991)
Расейская акупацыя (з 2014)

Асобы
Ісмаіл Гаспрынскі
Наман Чэлебіджыхан
Мустафа Джамілеў
Пісьменьнікі

Сымбалі
Сьцяг · Герб · Гімн

Іншае
Сюргюн · Ханы Крыму
Курултай · Мэджліс
(Нацыянальная партыя)
Крымскататарская літаратура
Радыё «Мейдан» · Тэлеканал «АТР»
Наўрэз · Кардашлік

Крымская Наро́дная Рэспу́бліка (па-крымскататарску: Qırım Halq Cumhuriyeti, قريم خالق جمهوريات‎) — дзяржаўнае ўтварэньне на Крымскім паўвостраве, што было абвешчана ў сьнежні 1917. Фактычна рэспубліка не адбылася, паколькі ў студзені 1918 уладу на паўвостраве захапілі бальшавікі. Крымская Народная рэспубліка была адным зь першых у сьвеце праектаў дэмакратычнай рэспублікі сярод мусульман.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лютаўская рэвалюцыя 1917 году, апроч іншага, прывяла да актывізацыі і арганізацыйнаму фармаваньню нацыянальна-дэмакратычных рухаў нацыянальных ускраін Расеі.

У сакавіку 1917 году ў Сімфэропалі прайшоў Усекрымскі мусульманскі зьезд, на якім паўтаратысячны дэлегатскі корпус абраў пастаянны ворган — Мусульманскі выканаўчы камітэт (Мусвыканкам) з 50 чалавек [1].

Старшынём Мусвыканкаму быў абраны былы настаўнік, салдат С. Д. Хататаў. Ключавыя пасады занялі Наман Чэлебіджыхан (часовы камісар духоўнага праўленьня і адначасова Таўрычны муфтый) і Джафэр Сэйдамэт (камісар Вакуфнай камісіі)[1][2].

Мусвыканкам актыўна прыступіў да кіраваньня ўнутраным жыцьцём крымскіх татараў: рыхтаваліся зьмены ў сфэры адукацыі, выпускаліся газэты, рабіліся крокі па стварэньні крымскататарскіх ввайсковых частак, ўсталёўваліся сувязі зь іншымі нацыянальнымі рухамі на тэрыторыі Расейскай імпэрыі[3]

Першым пастановай Мусульманскага камітэту стала пастанова аб народнай асьвеце, і толькі ў другую чаргу ён паклапаціўся аб стварэньні ўзброенай падтрымкі — мусульманскіх добраахвотніцкай частак. Татарская батальён быў прызнаны законнай рэвалюцыйнай часткай Усерасейскім Часовым урадам, які нават павялічыў яго, перавёўшы для гэтага ў Сімфэропаль запасную частку коннага татарскага палка[1].

1-2 кастрычніка 1917 г. (паводле старога стылю) на зьезьдзе прадстаўнікоў крымскататарскіх арганізацыяў, скліканым Мусвыканкамам, была прынятая пастанова аб тым, што ў тагачаснай сытуацыі, пытаньне пра далейшы лёс Крыма павінен вырашаць Курултай крымскіх татар. Курултай адкрыўся 26 лістапада ў ханскім палацы ў (Бахчысараю). Ён узяў на сябе ўсе паўнамоцтвы Мусульманскага выканкаму, абвясьціў аднаўленьне Крымскай дзяржаўнасьці па прынцыпе народнай рэспублікі/Канстытуцыйнай манархіі, пасьля чаго абвясьціў сябе парлямэнтам Крымскага дзяржавы. Наман Чэлэбіджыхан узначаліў урад.

Урад Крыма абапіралася на ўзброеныя сілы «Крымскага рэвалюцыйнага штабу», утворанага ў лістападзе 1917 гаду Мусвыканкама. Іншыя народы шматнацыянальнага Крыму таксама далучыліся да фармаваньня крымскіх вайсковых сіл. З самага пачатку працэсу стварэньня татарскіх нацыянальных частак у сяброўскія адносіны зь Сімфэропальскім мусульманскім салдацкім камітэтам увайшоў ўкраінскі Полк імя гэтмана Дарашэнка. Ад грэкаў і расейцаў паступіла прапанова сфармаваць 3-ці Крымскі конны полк з выхадцаў Крыму ўсіх нацыянальнасьцяў, акрамя татараў. Ужо ў студзені 1918 г. быў створаны дывізіён гэтага палка. Добраахвотнікі палка коней прыводзілі з сабой. У пачатку 1918 году былі сфармаваны таксама грэцкі батальён, габрэйскі атрад, армянская і польская роты. У Крымскіх войсках служылі таксама францускія вайскоўцы, а менавіта авіятары пад камандаваньнем палкоўніка Монтэрэе.

Мусульманскі корпус генэрала Мацьвея Сулькевіча так і ня быў пераведзены ў Крым, да канца свайго існаваньня застаючыся на Румынскім фронце ва ўмовах поўнага развалу арміі, баёў з бальшавікамі і румынскай акупацыяй. Пасьля наступу аўстра-вугорскай арміі ў сакавіку 1918 г. корпус быў разброены аўстрыйцамі каля Ціраспаля. Сам Сулькевіч з часткай салдат корпусу, крымскімі татарамі, змог прыехаць у Крым толькі ў красавіку 1918 г., калі там ужо знаходзіліся часткі нямецкага войска[4].

Спрабуючы ўзяць пад свой кантроль увесь паўвостраў, 11 (24) студзеня 1918 году ўрад накіраваў падначаленыя яму войскі на Севастопаль, якія ў ходзе баёў 12 (25)- 13 (26) студзеня з чырвонымі пацярпелі паразу. Пасьля гэтага, 14 (27) студзеня пры падтрымцы Севастопальскага атраду чырвонаармейцаў і маракоў Чарнаморскага флёту татарскія фармаваньні былі выбітыя з Сімфэропаля. Д. Сейдамэт уцёк у Турцыю, Наман Чэлэбіджыхан быў арыштаваны і 23 лютага ў Севастопалі без суду забіты матросамі, а яго цела было выкінутае ў Чорнае мора [5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Возгрин В. Е. Исторические судьбы крымских татар
  2. ^ А. С. Айвазов. История национального движения в Крыму
  3. ^ Эльведин Чубаров. Курултай крымскататарскага народу:вытокі і скліканьне нацыянальнага з'езду. Афіцыйны сайт Меджліса крымскотатарского народа
  4. ^ Папакин А. Татарскія воінскія фармаваньні ў Крыме (лістапад 1917 - студзень 1918 гг.) // Military Крым. - 2010. - № 15. - С. 22-24.
  5. ^ Зарубин, А. Г., Зарубин, В. Г. Без победителей. Из истории Гражданской войны в Крыму. — 1-е. — Симферополь: Антиква, 2008. — 728 с. — 800 экз. — ISBN 978-966-2930-47-4