Крылы Саветаў Самара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крылы Саветаў
Заснаваны 1942
Горад Самара, Расея
Стадыён «Мэталюрг»
Умяшчальнасьць: 30 251
Кіраўнік Самарская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pfcks.ru (рас.)

«Крылы Саветаў» (па-расейску: Крылья Советов) — расейскі футбольны клюб з гораду Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2004 году. Да 2014 году быў адзіным немаскоўскім клюбам, які ўдзельнічаў ува ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» й «Лякаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клюб больш за 45 сэзонаў правёў у элітных дывізіёнах расейскага футболу. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расеі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[1]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расейскіх футбольных клюбаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расейскіх першынстваў 1 жніўня 2011 году матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкару».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1942—1990[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1942 году старшыня цэнтральнага камітэту прафзьвязу авіяцыйнай галіны Васэрман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасьці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве й Куйбышаве. 12 красавіка намесьнік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве й Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонескага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуяваных у Куйбышаў зь Менску й Данецку была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 траўня 1942 году. 30 ліпеня 1944 году адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фіналу «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лякаматыва» зь лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лякаматыў» 3 чэрвеня 1945 году супраць каманды «Тарпэда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю зь лікам 1:1. Гол які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР забіў Пётар Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградзкім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі зь лікам 2:1 «Балтфлёт». Потым былі выязныя перамогі ў Новасыбірску, Чалябінску, Сьвярдлоўску й Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідэры групы, а за адзін тур да заканчэньня чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забясьпечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 году ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградзкаму «Зэніту» зь лікам 1:2.

1991—1998[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля спыненьня існаваньня СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клюб дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі ў Маскве 29 сакавіка 1992 году ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расеі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 году ў хатнім матчы супраць пецярбурскага «Зэніту» зь лікам 1:0, гол забіў Аляксандар Цыганкоў. 7 верасьня 1992 году ў госьцевым матчы супраць стаўрапальскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паразу зь лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічная параза — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Іван Ламаеў 1999
4 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Салдаценкаў (капітан) 1996
5 Сьцяг Расеі Аб Юры Гаршкоў 1999
6 Сьцяг Расеі ПА Сяргей Бабкін 2002
7 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Цыпчанка 1999
8 Сьцяг Расеі ПА Максім Віцюгоў 1998
9 Сьцяг Расеі Нап Уладзімер Хубулаў 2001
10 Сьцяг Аргентыны Нап Бэнхамін Гарэ 2000
11 Сьцяг Расеі Нап Раман Яжоў 1997
14 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Салтыкоў (ар. Лякаматыў) 2004
15 Сьцяг Расеі Аб Мікалай Расказаў 1998
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ягор Карпіцкі 2003
18 Сьцяг Расеі ПА Дзяніс Якуба 1996
19 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Хлусаў 2000
20 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Амар Рахманавіч 1994
21 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Іванісеня 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Бразыліі ПА Фэрнанду Кастанса 1998
23 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Глен Бэйль 1995
24 Сьцяг Расеі Аб Раман Яўгеньеў 1999
25 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Пячэнін 1997
27 Сьцяг Расеі Аб Аляксей Нікіценкаў 2001
30 Сьцяг Расеі ПА Арцём Сакалоў 2003
31 Сьцяг Расеі Аб Георгі Зотаў 1990
32 Сьцяг Аргентыны Нап Франка Ароска (ар. Лянус) 2002
39 Сьцяг Расеі Бр Яўген Фралоў 1988
41 Сьцяг Расеі Нап Ягор Ушакоў (ар. ЦСКА) 2002
65 Сьцяг Расеі Аб Ільля Грыбакін 2004
73 Сьцяг Расеі Нап Уладзіслаў Шытаў 2003
77 Сьцяг Расеі Нап Уладзімер Пісарскі 1996
81 Сьцяг Расеі Бр Багдан Аўсяньнікаў 1999
92 Сьцяг Расеі Нап Павал Папоў 2003
95 Сьцяг Расеі Аб Ільля Гапонаў 1997

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Віктар Новікаў (1945—1946)
  • Аляксандар Абрамаў (1947—1952)
  • Пётар Бурмістраў (1953—1954)
  • Вячаслаў Салаўёў (1954—1957)
  • Аляксандар Абрамаў (1958—1960)
  • Віктар Карпаў (1961—1969)
  • Усевалад Блінкоў (1969—1971)
  • Генадзь Сарычаў (1972)
  • Віктар Кірш (1973—1977)
  • Аляксандар Гулеўскі (1978)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]