Корпус (вайсковая справа)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абазначэньне корпусу NATO

Ко́рпус (к) (ад лац. corpus — цела, адзінае цэлае[1]) — пастаяннае ці часовае (экспэдыцыйны корпус) вайсковае фармаваньне для самастойных (асобны корпус) ці ў складзе арміі, фронту (групы армій) ваенных дзеяньняў, а ў мірны час — для сумеснай падрыхтоўкі асабовага склада да дзеяньняў па прызначэньні.

Складаецца зь іншых злучэньняў (дывізія, брыгада), частак і падразьдзяленьняў розных родаў войскаў для выкананьня задачаў вайсковпй службы.

Зьяўляецца прамежкавым зьвяном паміж дывізіяй і арміяй. Могуць мець назвы па пераважным родзе войскаў (пяхотны (стралковы), ракетны і г. д.), асноўнаму ўзбраеньню (танкавы, ракетны і г. д.), па нумары (рымскія і арабскія лічбы), па камандзірах, па месцы дысьлякацыі. Маюцца (меліся) ва ўзброеных сілах шматлікіх дзяржаў.

Штатная катэгорыя камандзіра корпуса ва ўзброеных сілах СССР — генэрал-лейтэнант.

Гэта слова таксама выкарыстоўваецца для пазначэньня сукупнасьці ваеннаслужачых, аб’яднаных родам службы (афіцэрскі корпус, корпус Генэральнага штабу, Фэльд’егерскі корпус)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Военный энциклопедический словарь (ВЭС), 1984 г., старонка 362.