Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017
Фінал 11 траўня 2017 (6 гадоў таму)
Паўфіналы
Вядоўцы
Тэлеканал гаспадароў Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны
Месца Міжнародны выставачны цэнтар, Кіеў
Пераможная песьня Сьцяг Партугаліі Партугалія
Amar pelos dois
Сыстэма галасаваньня Галасаваньне журы і тэлегледачоў за 10 найлепшых песьняў.
Колькасьць краін 42
Вяртаньне
Сыход
Нуль ачкоў Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
2016        2018

Ко́нкурс пе́сьні «Эўраві́зія-2017» — 62-і конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 9 па 13 траўня 2017 году ў Кіеве (Украіна), дзякуючы перамозе ў папярэднім конкурсе ў Стакгольме сьпявачкі Джамалы зь песьняю «1944».

Конкурс «Эўравізіі» адбываўся ва Ўкраіне ў другі раз (першы — у 2005). Два паўфіналы адбыліся 9 і 11 траўня адпаведна, фінал — 13 траўня. Удзел у конкурсе ўзялі 42 краіны. Партугалія і Румынія вярнуліся ў яго пасьля гадавой адсутнасьці; Босьнія і Герцагавіна ня ўдзельнічала зь фінансавых прычынаў, а Расея адмовілася пасьля таго, як ейнай прадстаўніцы, Юліі Самойлавай, быў забаронены ўезд ва Ўкраіну за парушэньне ўкраінскага заканадаўства.

Пераможцам «Эўравізіі-2017» стаў партугальскі сьпявак ротам Салвадор Сабрал зь песьняй «Любіць за дваіх». Гэтая перамога стала першай для Партугаліі, а заадно і першым трапляньнем у першую пяцёрку, за ўсе 53 гады ўдзелу ў Эўравізіі. Таксама ўпершыню з 2007 року на «Эўравізіі» перамагла песьня, выкананая цалкам роднай мовай краіны. Усе тры найлепшыя прадстаўнікі — Партугаліі, Баўгарыі і Малдовы — упершыню занялі такія высокія месцы для ўласных краінаў.

Месца правядзеньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сцэна «Эўрабачаньня» ў Міжнародным выставачным цэнтры Кіеву

Украіна атрымала права прыняць «Эўравізію» ў сябе дзякуючы перамозе на конкурсе ў Стакгольме 2016 року сьпявачкі Джамалы зь песьняю «1944».

Конкурс адбываўся ў Міжнародным выставачным цэнтры, найбольшай прэзэнтацыйнай залі Кіеву зьмяшчальнасьцю каля 11 000 чалавек[1].

Фармат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс «Эўравізіі-2017» ладзіўся пад лёзунгам «Сьвяткуйма разнастайнасьць» (анг. Celebrate Diversity). Упершыню ў гісторыі конкурсу яго вяло трыё[2], і ў другі раз з 1956 року — адныя мужчыны: Аляксандар Скічко, Уладзімер Астапчук ды Цімур Мірашнічэнка.

У перапынках у першым паўфінале і ў фінале выступала пераможца мінулага Эўрабачаньня Джамала.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Удзельніцы першага паўфіналу

     Трапілі ў фінал аўтаматычна, аднак мелі права галасаваць у першым паўфінале

     Удзельніцы другога паўфіналу

     Трапілі ў фінал аўтаматычна, аднак мелі права галасаваць у другім паўфінале

Удзел у конкурсе 2017 року ўзялі 42 краіны, прычым Партугалія і Румынія вярнуліся ў яго пасьля гадавой адсутнасьці. Босьнія і Герцагавіна адмовілася ад удзелу з-за фінансавых праблемаў[3], а Расея адмовілася за месяц да конкурсу пасьля таго, як ейнай прадстаўніцы Юліі Самойлавай было адмоўлена ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны з-за наведваньня ёй Крыму ў абыход украінскага заканадаўства[4][5].

Пяць выканаўцаў ужо бралі раней удзел у выступах за сваю краіну: Валянтына Манэта прадстаўляла Сан-Марына на конкурсах у 2012, 2013 і 2014 роках; дуэт Койт Тоомэ з Лаўрай Пылдвэрэ паасобку прадстаўлялі Эстонію на «Эўравізіі» 2008 і 2005 (у складзе гурту «Suntribe») адпаведна; Омар Набэр выступаў ад Славеніі ў 2005 року; гурт SunStroke Project выступаў на Эўравізіі-2010 з малдоўскай сьпявачкай Оляй Тырай. Акрамя таго, гурт O’G3NE раней прадстаўляў Нідэрлянды на дзіцячым Эўрабачаньні-2007[6].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы паўфінал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нумар[7] Краіна[8] Выканаўца[8] Песьня[8] Мова Месца Пункты
01 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Робін Бэнгтсан «I Can’t Go On» ангельская 3 227
02 Сьцяг Грузіі Грузія Тамара Гачэчыладзэ «Keep the Faith» ангельская 11 99
03 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія Айзая «Don’t Come Easy» ангельская 6 160
04 Сьцяг Альбаніі Альбанія Ліндыта «World» ангельская 14 76
05 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Блянш «City Lights» ангельская 4 165
06 Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя Слаўка Калезыч «Space» ангельская 16 56
07 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Norma John «Blackbird» ангельская 12 92
08 Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан Дыгадж «Skeletons» ангельская 8 150
09 Сьцяг Партугаліі Партугалія Салвадор Сабрал «Amar pelos dois» партугальская 1 370
10 Сьцяг Грэцыі Грэцыя Дэмі «This Is Love» ангельская 10 115
11 Сьцяг Польшчы Польшча Кася Мось «Flashlight» ангельская 9 119
12 Сьцяг Малдовы Малдова SunStroke Project «Hey, Mamma!» ангельская 2 291
13 Сьцяг Ісьляндыі Ісьляндыя Svala «Paper» ангельская 15 60
14 Сьцяг Чэхіі Чэхія Марціна Барта «My Turn» ангельская 13 83
15 Сьцяг Кіпру Кіпр Авіг «Gravity» ангельская 5 164
16 Сьцяг Армэніі Армэнія Аруцюнян «Fly with Me» ангельская 7 152
17 Сьцяг Славеніі Славенія Омар Набэр «On My Way» ангельская 17 36
18 Сьцяг Латвіі Латвія Triana Park «Line» ангельская 18 21

Другі паўфінал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступ беларускага гурту «NaviBand»
Нумар[7] Краіна[9] Выканаўца[9] Песьня[9] Мова Месца Пункты
01 Сьцяг Сэрбіі Сэрбія Ціяна Багічавіч «In Too Deep» ангельская 11 98
02 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Натан Трэнт «Running on Air» ангельская 7 147
03 Сьцяг Паўночнай Македоніі Македонія Яна Бурчэска «Dance Alone» ангельская 15 69
04 Сьцяг Мальты Мальта Кляўдыя Фаньельля «Breathlessly» ангельская 16 55
05 Сьцяг Румыніі Румынія Ілінка і Алекс Флора «Yodel It!» ангельская 6 174
06 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды O’G3NE «Lights and Shadows» ангельская 4 200
07 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына Ёцы Папаі «Origo» вугорская 2 231
08 Сьцяг Даніі Данія Аня «Where I Am» ангельская 10 101
09 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Брэндан Марэй «Dying to Try» ангельская 13 86
10 Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына Валянтына Манэта і Джымі Ўілсан «Spirit of the Night» ангельская 18 1
11 Сьцяг Харватыі Харватыя Жак Гудэк «My Friend» ангельская, італьянская 8 141
12 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія JOWST «Grab the Moment» ангельская 5 189
13 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Timebelle «Apollo» ангельская 12 97
14 Сьцяг Беларусі Беларусь Naviband «Гісторыя майго жыцьця» беларуская 9 110
15 Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя Крысьціян Костаў «Beautiful Mess» ангельская 1 403
16 Сьцяг Летувы Летува Fusedmarc «Rain of Revolution» ангельская 17 42
17 Сьцяг Эстоніі Эстонія Койт Тоомэ і Лаўра «Verona» ангельская 14 85
18 Сьцяг Ізраілю Ізраіль IMRI «I Feel Alive» ангельская 3 207

Фінал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фінале спаборнічалі 26 краінаў, па 10 з кожнага паўфіналу плюс 5 краінаў-заснавальніц конкурсу і краіна-гаспадыня. Свае галасы за выканаўцаў маглі аддаваць усе 42 краіны-ўдзельніцы.

Нумар Краіна[10] Выканаўца[10] Песьня[10] Мова Месца Пункты
01 Сьцяг Ізраілю Ізраіль IMRI «I Feel Alive» ангельская 23 39
02 Сьцяг Польшчы Польшча Кася Мось «Flashlight» ангельская 22 64
03 Сьцяг Беларусі Беларусь Naviband «Гісторыя майго жыцьця» беларуская 17 83
04 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Натан Трэнт «Running on Air» ангельская 16 93
05 Сьцяг Армэніі Армэнія Аруцюнян «Fly with Me» ангельская 18 79
06 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды O’G3NE «Lights and Shadows» ангельская 11 150
07 Сьцяг Малдовы Малдова SunStroke Project «Hey, Mamma!» ангельская 3 374
08 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына Ёцы Папаі «Origo» вугорская 8 200
09 Сьцяг Італіі Італія Франчэска Габані «Occidentali’s Karma» Італьянская 6 334
10 Сьцяг Даніі Данія Аня «Where I Am» ангельская 20 77
11 Сьцяг Партугаліі Партугалія Салвадор Сабрал «Amar pelos dois» Portuguese 1 758
12 Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан Дыгадж «Skeletons» ангельская 14 120
13 Сьцяг Харватыі Харватыя Жак Гудэк «My Friend» ангельская, італьянская 13 128
14 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія Айзая «Don’t Come Easy» ангельская 9 173
15 Сьцяг Грэцыі Грэцыя Дэмі «This Is Love» ангельская 19 77
16 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Манэль Навара «Do It for Your Lover» гішпанская, ангельская 26 5
17 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія JOWST «Grab the Moment» ангельская 10 158
18 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Люсі Джонс «Never Give Up on You» ангельская 15 111
19 Сьцяг Кіпру Кіпр Авіг «Gravity» ангельская 21 68
20 Сьцяг Румыніі Румынія Ілінка і Алекс Флора «Yodel It!» ангельская 7 282
21 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Левіна «Perfect Life» ангельская 25 6
22 Сьцяг Украіны Украіна O.Torvald «Time» ангельская 24 36
23 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Блянш «City Lights» ангельская 4 363
24 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Робін Бэнгтсан «I Can’t Go On» ангельская 5 344
25 Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя Крысьціян Костаў «Beautiful Mess» ангельская 2 615
26 Сьцяг Францыі Францыя Альма «Requiem» француская, ангельская 12 135

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ International Exhibition Centre - History and perspective mvc-expo.com Праверана 9 September 2016 г.
  2. ^ Let’s hear it for the boys! Meet the hosts of Eurovision 2017 eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 27 лютага 2017 г.
  3. ^ 43 countries to participate in Eurovision 2017 eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 31 кастрычніка 2016 г.
  4. ^ Russia withdraws from the Eurovision Song Contest eurovoix.com. Eurovoix. Праверана 13 красавіка 2017 г.
  5. ^ EBU: "Russia no longer able to take part in Eurovision 2017" eurovision.tv. European Broadcasting Union (13 красавіка 2017). Праверана 13 красавіка 2017 г.
  6. ^ The Netherlands: O'G3NE to the Eurovision Song Contest 2017 eurovoix.com. Eurovoix. Праверана 29 кастрычніка 2016 г.
  7. ^ а б Running order of the Semi-Finals of Eurovision 2017 revealed eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 31 сакавіка 2017 г.
  8. ^ а б в Eurovision Song Contest 2017 First Semi-Final eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 30 студзеня 2017 г.
  9. ^ а б в Eurovision Song Contest 2017 Second Semi-Final eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 30 студзеня 2017 г.
  10. ^ а б в Eurovision Song Contest 2017 Grand Final eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 30 студзеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017сховішча мультымэдыйных матэрыялаў