Конкурс песьні Эўрабачаньне-1968

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1968
Дата 6 красавіка
Вядоўцы Кэці Бойл
Тэлеканал гаспадароў BBC
Месца Лёндан, Вялікабрытанія
Пераможная песьня «La, la, la…» (Гішпанія)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 17
1967        1969

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1968» стаў 13-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 6 красавіка 1968 году ў горадзе Лёндан (Вялікабрытанія), у Альбэрт-холе. Вялікабрытанія ўпершыню прымала конкурс пасьля перамогі ў папярэднім годзе. Гішпанія выйграла з розьніцай у адно ачко зь песьняй «La, la, la…», выкананай Масыель, а сьпявак Кліф Рычард зь песьняй «Congratulations», заняў другое месца, прадстаўляючы Вялікабрытанію, трэцяй стала Ізабэль Абрэ зь песьняй «La Source», якая прадстаўляла Францыю. Упершыню ў гісторыі тэлекампаніі сямі краін паказвалі конкурс у каляровым малюнку. Аўстрыю на гэтым конкурсе прадстаўляў знакаміты чэхаславацкі сьпявак Карэл Гот.

Напачатку траўня 2008 году па гішпанскім тэлебачаньні быў паказаны дакумэнтальны фільм, у якім гаварылася, што дыктатар Гішпаніі Франка падкупіў некаторых судзьдзяў, што дапамагло гішпанскай сьпявачцы абыйсьці Кліфа Рычарда. Аднак цяперашні дырэктар конкурсу Б'ерн Эрыксэн заявіў, што ня мае намеру праводзіць расьсьледаваньне пра падзеі саракагадовай даўнасьці. Сам Рычард выступіў з абвінавачваньнямі конкурсу «Эўрабачаньне» ў прадажнасьці.

З 1968 году конкурс песьні «Эўрабачаньне» пачаў трансьлявацца ў колеры.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
15 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Масыель La, la, la… 29 1
12 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Кліф Рычард Congratulations 28 2
10 Сьцяг Францыі Францыя Ізабэль Абрэ La source 20 3
14 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Pat McGeegan Chance of a lifetime 18 4
8 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Claes-Göran Hederström Det börjar verka kärlek, banne mej 15 5
16 Сьцяг Нямеччыны ФРН Wencke Myhre Ein Hoch der Liebe 11 6
17 Сьцяг Югаславіі Югаславія Luci Kapurso and Hamo Hajdarhodzic Jedan dan 8 7
7 Сьцяг Манака Манака Line and Willy A chacun sa chanson 8 7
3 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Claude Lombard Quand tu reviendras 8 7
11 Сьцяг Італіі Італія Sergio Endrigo Marianne 7 10
5 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Chris Baldo and Sophie Garel Nous vivrons d’amour 5 11
1 Сьцяг Партугаліі Партугалія Carlos Mendes Verão 5 11
6 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Gianni Mascolo Guardando il sole 2 13
13 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Odd Børre Stress 2 13
4 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Карэл Гот Tausend Fenster 2 13
9 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Kristina Hautala Kun kello käy 1 16
2 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Ronnie Tober Morgen 1 16

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]