Кольская звышглыбокая сьвідравіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кольская звышглыбокая ў 2007 годзе

Кольская звышглыбокая сьвідравіна (па-расейску: Кольская сверхглубокая скважина; СГ-3) — да 2009 году найглыбейшая сьвідравая з прасьвідраваных у сьвеце. Знаходзіцца ў Мурманскай вобласьці, за 10 кілямэтраў на захад ад гораду Запалярнага, на тэрыторыі Балтыйскага шчыту. Яе глыбіня складае 12 262 мэтры. У адрозьненьне ад іншых звышглыбокіх сьвідравін, якія рабіліся для здабычы нафты або геолягавыведкі, СГ-3 была прасьвідраваная выключна для дасьледаваньня літасфэры ў тым месцы, дзе мяжа Махаровічыча падыходзіць блізка да паверхні Зямлі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кольская звышглыбокая сьвідравіна была закладзена ў гонар 100-годзьдзя з дня нараджэньня У. І. Леніна, у 1970 годзе. У найлепшыя гады на Кольскай звышглыбокай сьвідравіне працавала 16 дасьледчых лябараторыяў, якія курыраваў асабіста міністар геалёгіі СССР.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кольская звышглыбокая сьвідравінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў