Кніга рэкордаў Гінэса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй Гінэса ў Галіўудзе

Кні́га рэко́рдаў Гі́нэса (па-ангельску: The Guinness Book of Records) — штогадовы зборнік сусьветных рэкордаў, дасягненьняў чалавека, жывёлаў і прыродных велічынь. Артыкулы ў кнізе разьмешчаны тэматычна. Упершыню яна была апублікаваная ў 1955 годзе на замову ірляндзкай броварнай кампаніі «Гінэс».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку кніга выдавалася як салідны даведнік, але зь цягам часу ў яе сталі ўключацца таксама экстравагантныя дасягненьні. За першыя некалькі месяцаў было прададзена больш за 5000 асобнікаў. А да 1956 аб’ём продажаў пераваліў за адзнаку ў 5 млн асобнікаў.

На цяперашні момант выдаецца больш чым у 100 краінах сьвету, на больш чым 23 мовах. У 2005 годзе выйшла юбілейнае, 50-е выданьне дадзенага зборніку.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі шматкроць ставіў рэкорды і трапляў кнігу рэкордаў у Гінэса магілёвец Аляксандар Бендзікаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]