Княжпагосцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Княжпагосцкі раён
рас. Княжпогостский район, комі-зыр. Княжпогост район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Емва
Улучае 10 сельскіх[1] і 2 мескія паселішчы
Дата ўтварэньня 1939
Кіраўнік адміністрацыі Віктар Папоў
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 25 066 чал.
Нацыянальны склад комі-зыране, расейцы
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 25 080 км²
Месцазнаходжаньне Княжпагосцкага раёну
Княжпагосцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82139
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Княжпагосцкі раён (па-расейску: Княжпогостский район, комі-зыр. Княжпогост район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны на захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім, Іжэмскім, Корткераскім, Сыктыўдзінскім, Вусьць-Вымскім, Удорскім раёнамі, а таксама зь мескай акругай Ухта. Плошча раёну складае 25 080 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вым, Елва, Мезень, Варыква, Вясьляна, Тобысь і Ўхта.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя мясцовасьці пачынаецца на мяжы XV і XVI стагодзьдзяў, калі комі-зыранскія вымскія князі заснавалі пагост Княж. Менавіта ад назвы пагосту Княж паходзіць старая назва раённага цэнтру — гораду Емва — Княжпагост, а разам зь ёй і назва раёну. З XVII стагодзьдзя ў мясцовасьці вядомая солездабыўчая прамысловасьць.

Першапачаткова тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Валагодзкую й Архангельскую губэрні, пасьля ўтварэньня СССР — у Вусьць-Вымскі павет Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў). 14 ліпеня 1939 году раён утвораны ў сучасных межах шляхам вылучэньня яго тэрыторыі з Вусьць-Вымскага павету.

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 25 066. Большасьць насельніцтва — комі, адсоткавая доля якіх складае прыкладна 75%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністрацыйнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўваходзяць 2 мескія і 10 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Важаельскае с/п п. Важаель
Вецьюскае с/п п. Вецью
Емвінскае м/п г. Емва
Іёсерскае с/п п. Іёсер
Княжпагосцкае с/п с. Княжпагост
Мяшчурскае с/п п. Мяшчура
Сіндорскае м/п пгт Сіндор
Сярогаўскае с/п с. Сярогава
Трактаўскае с/п п. Тракт
Тур’інскае с/п с. Тур’я
Чыньяворыцкае с/п п. Чыньяворык
Шошкінскае с/п с. Шошка

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзіць значная чыгуначная лінія — Паўночная чыгунка. Яна зьвязвае Емву з Ухтой, Мікуньню, а таксама з пасёлкамі Чыньяворык, Іёсер, Сіндор і Тракт.

Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі, якія зьвязваюць населеныя пункты раёну зь Мікуньню, Сыктыўкарам, Ухтой і некаторымі іншымі раённымі цэнтрамі Комі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Княжпагосцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў