Клермон-Фэран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клермон-Фэран
франц. Clermont-Ferrand
Герб Клермон-Фэрану


Краіна: Францыя
Рэгіён: Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт: Пюі-дэ-Дом
Кіраўнік: Аліўе Б’янкі[d]
Плошча:
  • 42,67 км²[1]
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 63000, 63100
Геаграфічныя каардынаты: 45°46′47″ пн. ш. 3°5′13″ у. д. / 45.77972° пн. ш. 3.08694° у. д. / 45.77972; 3.08694Каардынаты: 45°46′47″ пн. ш. 3°5′13″ у. д. / 45.77972° пн. ш. 3.08694° у. д. / 45.77972; 3.08694
Клермон-Фэран на мапе Францыі
Клермон-Фэран
Клермон-Фэран
Клермон-Фэран
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://clermont-ferrand.fr

Клермон-Фэра́н (па-француску: Clermont-Ferrand, па-аксытанску: Clarmont d'Auvèrnhe) — горад на поўдні цэнтральнай частцы Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Пюі-дэ-Дом у рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Авэрнь). Насельніцтва 142 686 чалавек (на 2016 год).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад разьмешчаны на гэтак званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 мэтраў над узроўнем мора. У навакольлях шмат гор грады Пюі, у тым ліку патухлых вульканаў. Каля гораду разьмешчаны курортны гарадок Руая (франц. Royat). Таксама побач з Клермон-Фэранам знаходзіцца вульканалягічны парк «Вульканія».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сталіца Авэрні яшчэ да прыходу рымлянаў была буйным цэнтрам зямлі галаў. Грэцкі гісторык Страбон згадвае горад як Нэмэс. Выхадцам гэтых месцаў лічыцца правадыр галаў Вэрцынгеторыкс; ягоную статую на цэнтральнай плошчы вылепіў Бартольдзі. Лічыцца, што дзесьці ў ваколіцах гораду Вэрцынгеторыкс нанёс рымлянам адчувальную паразу пры Герговіі.

Назва Клермонт або Клермон (Clarmontis; ад лац. Augustonemetum) сустракаецца ў аналах каралеўства франкаў пад 761 годам. Кіраўніком гораду ў раньняе Сярэднявечча быў біскуп. Клермон быў месцам правядзеньня двух царкоўных сабораў — у 535 і 1095 гадох, на Другім Клермонскім саборы папа Урбан II заклікаў сваю паству выступіць у крыжовы паход.

Графы Авэрнь беспасьпяхова спрабавалі адабраць Клермон у царкоўнікаў і зрабіць сталіцай сваіх земляў. Страціўшы надзею дамагчыся мэты, яны заснавалі побач другі горад — Манфэран. На працягу стагодзьдзяў Манфэран супернічаў з Клермон, пакуль нарэшце ня быў зьведзены да статусу ягонага прадмесьця. Здвоены горад атрымаў назву «Клермон-Фэран».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе разьмешчана штаб-кватэра сусьветна вядомага вытворцы шынаў Michelin; у горадзе разьмешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасьці.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]