Клезьмер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клезьмерская музыка
ПаходжаньнеПаўднёва-Ўсходняя Эўропа, у асноўным Малдова, Бэсарабія, румынская частка Букавіны, Паўднёвая Ўкраіна
Роднасныя жанры
жыдоўская музыка
Лягатып Вікісховішча Klezmer ў Вікісховішчы
Выступ вулічнага клезьмерскага ансамблю, Нью-Арлеан, 2009

Кле́зьмер (ад ід. קלעזמער кле(й)зьмер, слова з двух каранёў, якое ўзыходзіць да іўр. כְּלִי [клей] інструмэнты і זֶמֶר [зэмер] напеў[1]) — традыцыйная нелітургічная музыка ўсходнеэўрапейскіх жыдоў і асаблівы стыль яе выкананьня. Выканаўцы музыкі ў гэтым стылі — кле́зьмеры (на ідышы: קלעזמער — адз. л. кле(й)змэр, мн. л. клезмо́рым/кле́зьмерс/кле́зьмер).

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытокі клезьмера знаходзяцца як у старажытным жыдоўскім фальклёры, так і ў музыцы суседніх народаў, асабліва малдоўскай[2]. Першапачаткова клезьмерская музыка прызначалася для выкананьня на вясельлях, адсюль структурна адпавядае традыцыйнаму абраду заключэньня шлюбу. У пісьмовым выглядзе слова «клезьмер» у цяперашнім значэньні ўпершыню зафіксаванае ў Манускрыпце XVI стагодзьдзя. Тэрмін «клезьмерская музыка» (на ідышы: קלעזמערישע מוזיק кле́зьмерышэ музі́к) быў уведзены ва ўжываньне савецкім музыказнаўцам Мойшам (Майсеем Якаўлевічам) Берагоўскім (1892—1961) у 1938 року.

Музычныя формы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уплыў на іншыя музычныя жанры і культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы XIX і першай палове XIX стагодзьдзя, асабліва ў паўднёва-заходніх рэгіёнах Расейскай імпэрыі, клезьмер аказаў уплыў на расейскі гарадзкі раманс, а таксама блатную песьню. Аранжыроўкі ў стылі клезьмера дагэтуль папулярныя ў многіх выканаўцаў гэтага жанру.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клезьмерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў