Кельцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кельцы
польск. Kielce
Кельцы
Герб Кельцаў
Першыя згадкі: XI стагодзьдзе
Горад з: 1364
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Сьвентакшыскае
Прэзыдэнт места: Богдан Вэнта[d]
Плошча: 109,65 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 196 335 чал.
шчыльнасьць: 1790,56 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 41
Паштовыя індэксы: 25-001 — 25-900
Нумарны знак: TK
Геаграфічныя каардынаты: 50°52′21″ пн. ш. 20°37′55″ у. д. / 50.8725° пн. ш. 20.63194° у. д. / 50.8725; 20.63194Каардынаты: 50°52′21″ пн. ш. 20°37′55″ у. д. / 50.8725° пн. ш. 20.63194° у. д. / 50.8725; 20.63194
Кельцы на мапе Польшчы
Кельцы
Кельцы
Кельцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.um.kielce.pl/

Ке́льцы (па-польску: Kielce) — горад у паўднёвай Польшчы, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сьвентакшыскага ваяводзтва. Горад разьмешчаны ў Сьвентакшыскіх гарах і зьяўляецца эканамічным, культурным і турыстычным цэнтрам рэгіёну. Колькасьць насельніцтва складае каля 205 тыс. чалавек. Праз горад цячэ невялікая рака Сільніца, якая зьяўляецца правым прытокам Бобжы. Гістарычна горад адносіцца да Малапольскі, Сандамірскай зямлі і зьяўляўся сталіцай Сьвентакрышчыны. У навакольлі гораду да нашых дзён захаваўся келіцкі дыялект польскай мовы (gwara kielecka).

Плошча гораду мае узвышаны характар, перапад вышыняў складае ад 260 да 408 мэтраў над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Кельцаў зьяўляецца гара Тэлеграф.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе паданьне, што сваім зьяўленьнем горад абавязаны князю Мешку Баляслававічу, сыну Баляслава Сьелага. 900 гадоў таму, у навакольлі Кельцаў знаходзіліся лясы, якія прываблівалі добрым паляваньнем. Так сама, тут быў на паляваньні і князь Мешка. Пад час пагоні за зьверам, ён адарваўся ад іншых паляўнічых і выехаў на незнаёмую паляну. Тут ён вырашыў адпачыць і заснуў у высокай траве. Яму прысьнілася, што на яго напалі забойцы, якія спрабавалі ўліць яму ў рот атруту. Калі князь ужо пачаў траціць сілы, зьявіўся сьвяты Войцэх, які ўзьняў яго над зямлёй і намаляваў на зямлі знак, які быў змыты вадой. Мешка абудзіўся і убачыў недалёка ад сябе крыніцу. Вада з ім была смачная, празрыстая, такая як у сьне. Мешка адчуў прыліў сіл і пачуў крыкі сваіх падначаленых. Ад’язжаючы з паляны ён знайшоў белыя іклы невядомай жывёлы, верагодна дзіка. Князь пакляўся што пабудуе на гэтым месцы горад з вялікім касьцёлам. Праз некаторы час, тут было пабудавана паселішча, на самой паляне быў пабудаваны касьцёл св. Войцэха, а крыніца, зь якой напіўся князь, атрымала назву Сільніца. Паселішча атрымала назву Кельцы ў памяць аб знойдзеных іклах жывёлы (па-польску: kły).

У 1364 годзе Кельцы атрымалі Магдэбурскае права, а ў 1496 годзе, кардынал Фрыдрык Ягелончык надаў гораду герб. У 1661 годзе Кельцы наведаў польскі кароль і вялікі князь літоўскі Ян Казімер. У 1655 годзе горад быў зруйнаваны швэдзкімі войскамі. 7—9 чэрвеня 1794 году горад наведаў Тадэвуш Касьцюшка, які адпачываў тут са сваімі войскамі пасьля бітвы пад Шчэкацінамі. Пасьля пажару, які адбыўся 24 траўня 1800 году, былі зьнішчаны практычна ўсе жылыя пабудовы і ратуша. З 1809 году Кельцы уваходзілі ў склад Царства Польскага. У 1815 годзе горад быў акупіраваны расейскімі войскамі. З 1818 да 1845 году ў Кельцы была перанесена сталіца Кракаўскай губэрні. У 1885 годзе праз Кельцы прайшла лінія чыгункі Дэмблін — Дамброва-Гурніча. 5 верасьня 1914 году ў Кельцах быў утвораны першы полк Польскага легіёна пад кіраўніцтвам Юзэфа Пілсудзкага. 2 жніўня 1919 году горад стаў сталіцай Келецкага ваяводзтва. 15 студзеня 1945 году горад быў заняты Савецкімі войскамі Першага Ўкраінскага фронту. 4 ліпеня 1946 году адбыўся келецкі габрэйскі пагром. 1 студзеня 1999 году Кельцы сталі сталіцай Сьвентакшыскага ваяводзтва.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асновай эканомікі гораду з XV стагодзьдзя была здабыча карысных выкапняў: жалезнай руды, медзі і волава, а так сама мармуру і пяшчаніку. У наш час атрымала разьвіцьцё будаўнічая, машынабудаўнічая прамысловасьць, а так сама сфэра апрацоўкі і паслугаў. Так сама важнае значэньне маюць келецкія кірмашы. У апошнія гады у Кельцах пачаў хутка разьвівацца аптовы гандаль, былі пабудаваны некалькі гіпэрмаркетаў.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]