Катэдральны пляц (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катэдральны
лац. Katedralny
пляц
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Пляц Гедзіміна
На мапе
Google
Пляц Катэдральны ў Вікісховішчы

Катэдра́льны пляц[1] (лет. Katedros aikštė) — пляц у цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. На ім зьбягаюцца праспэкт Гедзіміна і Замкавая вуліца.

Архітэктурныя дамінанты пляцу — Катэдра Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава і Ніжні замак (зруйнаваны расейскімі ўладамі ў 1801 годзе, адбудаваны ў 2009 годзе), помнікі архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў. Побач з пляцам узвышаецца Замкавая гара зь Вежай Гедзіміна на ёй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляц сфармаваўся ў XIX ст. Сьпярша тут праводзіліся вайсковыя парады і кірмаш Казюкі. У 1884 годзе з усходняга і паўночнага бакоў пляцу ўтварыліся сквэры. З 1885 году на пляцы раз у два гады праводзіліся сельскагаспадарчыя кірмашы. У 1892 годзе Казюкі перанесьлі на Лукіскі пляц. У 1900 годзе расейскія ўлады паставілі помнік Пушкіну ў сквэры пры пляцы, у 1903 годзе — помнік маскоўскай гаспадыні Кацярыне II. Перад адыходам расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе гэтыя помнікі вывезьлі ў Расею.

У 1938 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі правялі рэканструкцыю і ўпарадкаваньне пляцу, у выніку якой ён набыў сваё цяперашняе аблічча.

У 1996 годзе на пляцы адкрылі помнік вялікаму князю Гедзіміну[2].

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжні замак, XVIII ст.

Мае пакрыцьцё з бэтонавых плітаў. Заходні бок пляцу замыкае вуліца Тадэвуша Ўрублеўскага, паўднёвы бок — вуліца Сьвінтарога, усходні — парк, паўночную — Катэдра і Ніжні замак. Апроч праспэкта Гедзіміна і Замкавай вуліцы, да пляцу зьбягаюцца вуліцы Маставая, Лаўрына Гуцэвіча, Унівэрсытэцкая і Барбары Радзівіл.

Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

№ 2 — Катэдра Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава. У 1387—1388 гадох з фундацыі Ягайлы вылося будаваньне першага мураванага касьцёла. Па пажары ў 1419 годзе Катэдру перабудавалі з ініцыятывы Вітаўта. У 1530-я гады касьцёл перабудавалі ў стылі рэнэсансу. У канцы XVIII ст. касьцёл набыў сучаснае аблічча ў выніку перабудовы ў стылі клясыцызму паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча. Побач з Катэдрай узвышаецца званіца вышынёй 57 мэтраў. № 4 — Ніжні замак. Мураваны замак збудавалі за часамі вялікага князя Аляксандра. З ініцыятывы вялікага князя Жыгімонта Старога замак перабудавалі ў рэнэсансавым стылі. У 1544 годзе да замка дабудавалі крыло, якое пачало звацца Новым палацам. Будынак значна пацярпеў ад маскоўскіх захопнікаў у 1655—1661 гадох. У 1801 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зруйнавалі помнік. У 2002—2009 гадох вялася адбудова замка. З 2013 году ў будынку дзейнічае музэй.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.