Каталіцкія фарныя могілкі (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каталіцкія фарныя могілкі — даўнія могілкі каталіцкай грамады Горадні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладкаваньне могілак «ex urbem» было часткай пляну гарадзкіх пераўтварэньняў, запачаткаваных у Рэчы Паспалітай яшчэ ў часы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Паводле рашэньня Камісіі паліцыі Абодвух Народаў Рэчы Паспалітай у 1791 годзе могілкі ва ўсіх буйных гарадзкіх асяродках краіны пераносіліся па-за горад. У выніку гэтага рашэньня ў 1792 годзе ля ўсходняга ўскрайку Горадні былі заснаваныя новыя фарныя каталіцкія могілкі.

У 1822 годзе на могілках пабудавана капліца па праекце архітэктара К. Багеміла. Асаблівую ўвагу заслугоўваюць надмагільныя помнікі працы Б. Шушкевіча, Г. Забароўскага і інш.

Зачынены ў сярэдзіне 1970-х гадоў.

У 1986 годзе паводле рашэньня Гарадзенскага аблвыканкаму старыя гарадзенскія каталіцкія могілкі атрымалі статус помніка абласнога значэньня.

Асобы, пахаваныя на могілках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Элізы Ажэшкі і ейнага мужа Станіслава Нагорскага
  • Эліза Ажэшка (1841—1910) — польская і беларуская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, пэдагог
  • Станіслаў Нагорскі (1826—1896) — гарадзенскі юрыст, муж Элізы Ажэшкі
  • Джузэпэ Сака (1735—1798) — архітэктар ВКЛ, прадстаўнік стылю барока і клясыцызму
  • Януш Будзаноўскі (1923—1939) — удзельнік абароны Горадні ў 1939 годзе
  • Эдвард Лістоўскі (1861—1922) — мэр Горадні ў 1907—1922 годах
  • айцы М. Фардон, Ф. Грынкевіч і М. Арановіч
  • З. І. Касьцялкоўская
  • Я. Каханоўскі
  • генэрал Ф. Баркоўскі
  • гродзенскія віцэ-губэрнатары Т. Янеўскі і К. Максімовіч
  • барон З. Дангел
  • урач А. Тальгейм

На могілках таксама пахаваны жаўнеры Польскай рэспублікі, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]