Касьмічны ліфт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адно з магчымых рашэньняў — ліфт, трос якога адным канцом замацаваны на марской плятформе

Касьмі́чны ліфт — задума астраінжынэрнага збудаваньня для вываду грузаў на плянэтарную арбіту ці нават за яе межы. Ідэю такога ліфту прывёў Канстанцін Цыялкоўскі ў 1895 годзе, дэталёвую распрацоўку ідэя атрымала ў працах Юрыя Арцутанава. Гіпатэтычная канструкцыя заснаваная на ўжываньні троса, працягнутага ад паверхні плянэты да арбітальнай станцыі, зьмешчанай на геастацыянарнай арабіце. Мяркуецца, што такі спосаб у пэрспэктыве можа быць на парадак таньнешым за выкарыстаньне ракет.