Касатка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касатка
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
АтрадКітападобныя
ПадатрадЗубатыя кіты
СямействаДэльфінавыя
РодКасаткі
ВідКасатка
Бінамінальная намэнклятура
Orcinus orca
Арэал
Арэал

Каса́тка (Orcinus orca) — адзіны від роду марскіх сысуноў сямейства дэльфінавых.

Даўжыня да 10 м, маса да 8 т. Цела чорна-белае, кантрастнае, буйнаплямістае. Грудныя плаўнікі тупыя і шырокія, спінны плаўнік высокі (да 1,7 м у самцоў і да 1 м у самак). Зубы масіўныя, па 10-13 пар уверсе і ўнізе.

Пашырана ўсюды, часцей трапляецца ва ўмераных і палярных шыротах.

Драпежнік, корміцца рыбай, галаваногімі малюскамі, нападае на марскіх сысуноў (дэльфіны, цюлені і інш.). Можа разьвіваць скорасьць да 55 км/гадз.

Нараджае 1 дзіця раз у 3 гады.

У няволі лёгка прыручаецца і абучаецца.