Карл Дэніц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карл Дэніц
Karl Dönitz
16 верасьня 1891(1891-09-16)[4][1][2][…]24 сьнежня 1980(1980-12-24)[1][2][3][…] (89 гадоў)
Мянушка Тата Дэніц
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Нямецкая імпэрыя
Ваймарская рэспубліка
Трэці райх
Род войскаў Кайзэраўскія ВМС
ВМФ Ваймарскае рэспублікі
ВМФ Трэцяга райху
Гады службы 1910—1945
Званьне грос-адмірал
Камандаваў Падводны флёт, Флёт Трэцяга райху
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна
Другая сусьветная вайна
Узнагароды Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з дубовымі лістамі Ордэн Міхая Адважнага Залаты партыйны знак NSDAP
Жалезны крыж 1-е клясы Жалезны крыж 2-е клясы Ордэн дому Гагенцолернаў

Карл Дэ́ніц (па-нямецку: Karl Dönitz; 16 верасьня 1891, Грунаў — 24 сьнежня 1980, Аўмюле) — нямецкі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, грос-адмірал (1943). Камандоўца падводным флётам (1935—1943), галоўнакамандуючы ваенна-марскім флётам Нямеччыны (1943—1945), кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Нямеччыны з 30 красавіка па 23 траўня 1945 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся пад Бэрлінам у сям’і інжынэра-оптыка. Пасьля сканчэньня гімназіі ў красавіку 1910 году паступае на службу ў ваенна-марскі флёт кадэтам, на цяжкі крэйсэр «Герта». У верасьні 1913 году атрымаў званьне лейтэнанта.

Першая сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Служыў афіцэрам на крэйсеры «Брэслаў». У лістападзе 1914 узнагароджаны Жалезным крыжом 2-й ступені, у траўні 1916 — Жалезным крыжом 1-й ступені.

У сьнежні 1916 году прайшоў перападрыхтоўку на падводніка. Служыў вахтавым афіцэрам на падлодцы U-39. 1 сакавіка 1918 году прызначаны камандоўцам UC-25. За час ягонага камандаваньня ПЛ дабілася 4 перамогаў (16 тыс. брт). Пасьля быў пераведзены на UB-68, на якой зьдзейсьніў адзін баявы паход. 3 кастрычніка 1918 году ПЛ атакавала ахоўны канвой, патрапіла ў транспарт, але была кантратакаваная глыбіннымі бомбамі. Атрымаўшы пашкоджаньні, усплыла, пасьля чаго была расстраляная карабельнай артылерыяй. Экіпаж пакінуў тонучую лодку і трапіў у палон.

Мірны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 1919 году вярнуўся з брытанскага палону, ізноў паступіў на службу. У 1920—1923 гадох — камандоўца мінаносцу, у 1921 атрымаў чарговае званьне капмтана-лейтэнанта. З 1923 году — дарадца ўправы падводнага флёту ў ваенна-марской інспэкцыі. Служыў штурманам крэйсэру «Німфа». З 1930 году — старшы афіцэр штабу Паўночнамарскога раёну. У 1934—1935 — камандоўца крэйсеру «Эмдэн». З кастрычніка 1935 — капітан 1-га рангу.

У верасьні 1935 году прызначаны камандоўцам 1-й падводнай флятыліяй Нямеччыны «Ведыген». З 1939 году — камандоўца падводным флётам.

Другая сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1 кастрычніка 1939 году — контар-адмірал. У красавіку 1940 году ўзнагароджаны Рыцарскім крыжам. З 1 верасьня 1940 году — віцэ-адмірал, з сакавіка 1942 году — адмірал.

З 30 студзеня 1943 году — галоўнакамандуючы ваенна-марскімі сіламі Нямеччыны, грос-адмірал.

У красавіку 1943 году ўзнагароджаны Дубовымі лістамі да Рыцарскага крыжу.

Прэзыдэнцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля самагубства Гітлера, паводле ягонага запавету, Дэніц, які знаходзіўся ў Фленсбургу, на Кільскім канале, 30 красавіка 1945 году был прызначаны прэзыдэнтам Нямеччыны. Паколькі Ёзэф Гэбельс, вызначаны Гітлерам у новыя канцлеры, таксама пакончыў з сабой наступным днём пасьля фюрэра, дык Дэніц даручыў графу Людзьвігу Швэрыну фон Крозыгу ачоліць кабінэт. Так званы фленсбурскі ўрад найперш імкнуўся дамовіцца з хаўрусьнікамі пра спыненьне агню. 7 траўня прадстаўнікі Дэніца падпісалі часовае пагадненьне пра капітуляцыю ў Рэймсе перад прадстаўнікамі ангельцаў і амэрыканцаў, за дзень да таго, як 8 траўня ў Карлсхорсце фэльдмаршал Кейтэль падпісаў безумоўную капітуляцыю перад прадстаўнікамі ўсіх чатырох дзяржаваў, улучна з СССР і Францыяй.

23 траўня ўрад Дзёніца і графа Швэрына было арыштаванае амэрыканцамі ў поўным складзе. Дзёніц был заправоджаны ў Нюрнбэрг, дзе паўстаў перад судом.

Нюрнбэргскі працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл Дэніц на паседжаньні Нюрнбэрскага трыбуналу (першы зьлева ў другім шэрагу)

Нюрнбэрскі трыбунал за ваенныя злачынствы (у прыватнасьці, вядзеньне г. зв. неабмежаванае падводнае вайны) прысудзіў яго да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Гэты вырак аспрэчваўся некаторымі юрыстамі, паколькі такія самыя мэтады вядзеньня падводнай вайны шырока практыкавалі і хаўрусьнікі.

Пасьляваеннае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў вызвалены 1 кастрычніка 1956 з турмы Шпандаў у Заходнім Бэрліне. Пасяліўся ў маленькай вёсачцы Аўмюле ў Шлезьвіг-Гальштайне на поўначы Заходняй Нямеччыны, дзе пражыў астатнія дні свайго жыцьця. Атрымоўваў ад ураду капітанскую пэнсыю. У выплаце адміральскае было адмоўлена, паколькі Дэніц служыў Гітлеру.

Напісаў дзьве кнігі:

  • «Zehn Jahre, Zwanzig Tage» (па-беларуску: «10 гадоў і 20 дзён»), дзе вядзецца пра 10 гадоў камандаваньня падводным флётам і 20 дзён прэзыдэнцтва. Дэніц тлумачыць, што нацысцкі рэжым быў прадуктам свайго часу, заяўляе, што ня быў палітыкам і не нясе ніякае маральнае адказнасьці за злачынствы, зьдзейсьненыя гэтым рэжымам. Ён крытыкуе недахопы дыктатуры як формы кіраваньня і прыпісвае ёй большасьць памылак і правалаў у часе нацысцкае эры.
  • «Mein wechselvolles Leben» (па-беларуску: «Маё насычанае жыцьцё») апісвае падзеі жыцьця аўтара да 1934 году.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сканаў ад сардэчнага прыступу 24 сьнежня 1980 і пахаваны 6 студзеня 1981 году на могілках Waldfriedhof без ваенных ушанаваньняў. Былым вайскоўцам, што прыйшлі на ягонае ўшаваньне, не было дазволена прысутнічаць у ваеннай форме.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Karl Donitz // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в Karl Dönitz // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Karl Dönitz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Hitler's U-Boat War: The Hunters, 1939-1942 — 1996. — С. 35. — ISBN 0-394-58839-8
  5. ^ Nuremberg Trials Project — 2016.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дёниц, К. Десять лет и двадцать дней. Воспоминания главнокомандующего военно-морскими силами Германии. 1935—1945 гг. = Ten years and twenty days. Memories. — М.: Центрполиграф, 2007. — 495 с. — 7000 ас. — ISBN 5-9524-1356-0
  • Митчем С., Мюллер Дж. Командиры Третьего рейха. — Смоленск: Русич, 1995. — 504 с. — 10 000 ас. — ISBN 5-88590-287-9
  • Юбершер Г. Соратники Гитлера. Гальдер. Дениц. — Ростов-на-Дону: Феникс, 1998. — ISBN 5-222-00440-6
  • Гордиенко А.Н. Командиры Второй мировой войны. — Мн.: 1997 Т. 1. — ISBN 985-437-268-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]