Карлікавая дзяржава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Карлікавая дзяржава» — невялікая незалежная дзяржава. Пры гэтым крытэры, па якіх адносяць у гэтую катэгорыю, могуць адрозьнівацца.

Пры клясыфікацыі па плошчы карлікавымі завуць, як правіла, дзяржавы, якія саступаюць па плошчы Люксэмбургу. Сам Люксэмбург часам таксама прылічаюць да карлікавых дзяржаваў.

Часта ў якасьці крытэру выкарыстоўваецца таксама колькасьць насельніцтва. Пры гэтым у тэрміналёгіі ААН і Сусьветнага банку карлікавымі лічацца дзяржавы, насельніцтва якіх не перавышае 1 млн чалавек. У дакладах Садружнасьці выкарыстоўваецца тэрмін малыя краіны і парог насельніцтва 1,5 млн чалавек. Нарэшце, часам карлікавымі завуць дзяржавы з насельніцтвам меней за 500 тыс. чалавек.

Карлікавая краіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматлікія карлікавыя дзяржавы зьяўляюцца параўнальна маладымі ўтварэньнямі (Сынгапур, Бахрэйн і іншыя). У той жа час большасьць карлікавых дзяржаваў Эўропы маюць шматвяковую гісторыю. Напрыклад, Сан-Марына лічыцца самай старой дзяржавай Эўропы.

Часам таксама выкарыстоўваецца паняцьце карлікавая краіна, у лік якіх уключаюць ня толькі невялікія незалежныя дзяржавы, але і іншыя невялікія геаграфічна і гістарычна адасобленыя (часьцей за ўсё астраўныя) тэрыторыі — залежныя тэрыторыі, адміністрацыйныя аўтаноміі і т. п. Прыклады — выспа Мэн, Гернсі, Борнхальм, Гібральтар, Маёта, Гуам, Ніуе, Гельголанд, Афон і т. п.

Сьпіс карлікавых дзяржаў пры клясыфікацыі па плошчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўропа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Азіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Афрыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маёта (Заморская тэрыторыя Францыі). Тэрыторыя 374 км². Насельніцтва 193,6 тыс. чал. (2005).
  • Рэюньён (заморскі дэпартамэнт Францыі). Тэрыторыя 2517 км². Насельніцтва 776,9 тыс. чал. (2005).
  • Востраў Сьвятая Гэлена (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 410 км². Насельніцтва 7,4 тыс. чал. (2005).
  • Гішпанская Паўночная Афрыка (аўтаномныя гарады Сэута і Мэлілья з падпарадкаванымі выспамі: Велес-дэ-ла-Гамэра, Алусэмас і Чафарынас). Плошча — 31 км².

Амэрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Амэрыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ангілья (Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 91 км². Насельніцтва 13,2 тыс. чал. (2005).
  • Аруба (Частка Каралеўства Нідэрляндаў). Тэрыторыя 193 км². Насельніцтва 71,5 тыс. чал. (2005).
  • Бэрмудзкія выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 58,8 кв. км. Насельніцтва 65,3 тыс. чал. (2005).
  • Брытанскія Віргінскія выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 153 км². Насельніцтва 22,6 тыс. чал. (2005).
  • Віргінскія выспы (кіраваная тэрыторыя ЗША). Тэрыторыя 352 км². Насельніцтва 108,7 тыс. чал. (2005).
  • Гвадэлупа (Дэпартамэнт Гвадэлупа). Тэрыторыя 1780 км². Насельніцтва 448,7 тыс. чал. (2005).
  • Кайманавы выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 262 км². Насельніцтва 44,2 тыс. чал. (2005).
  • Мансэрат (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 102 км². Насельніцтва 9341 чал. (2005)
  • Мартыніка (Дэпартамэнт Мартыніка). Тэрыторыя 1100 км². Насельніцтва 432,9 тыс. чал. (2005).
  • Нідэрляндзкія Антыльскія выспы (частка Каралеўствы Нідэрляндаў). Тэрыторыя 960 км². Насельніцтва 219,9 тыс. чал. (2005).
  • Сэн-Бартэльмі (калёнія Францыі). Плошча — 21 км², насельніцтва ў 1999 — 6852 чалавекі.
  • Сэн-Мартэн (калёнія Францыі). Плошча — 53,2 км², насельніцтва ў 2004 — 33 102 чалавекі.
  • Сьвяты П’ер і Міквэлон (Тэрытарыяльнае валоданьне Сьвяты П’ер і Міквэлон). Тэрыторыя 242 км². Насельніцтва 7 тыс. чал. (2005).
  • Выспы Теркс і Кайкос (Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 430 км². Насельніцтва 20,5 тыс. чал. (2005).

Акіянія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Акіяніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Амэрыканскае Самоа (Тэрыторыя Амэрыканскага Самоа). Тэрыторыя 199 км². Насельніцтва 57,8 тыс. чал. (2005).
  • Гуам (Тэрыторыя Гуам). Тэрыторыя 549 км². Насельніцтва 168,5 тыс. чал. (2005).
  • Выспы Кука. Тэрыторыя 240 км². Насельніцтва 21,3 тыс. чал. (2005).
  • Ніуе (Выспа Ніуе). Тэрыторыя 260 км². Насельніцтва 2166 чал. (2005).
  • Выспа Норфалк (Тэрыторыя астравоў Норфалк). Тэрыторыя 34,6 км². Насельніцтва 1828 чал. (2005).
  • Піткэрн (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 47 км². Насельніцтва 46 чал. (2005).
  • Паўночныя Марыянскія Выспы (Садружнасьць Паўночных Марыянскіх Выспаў). Тэрыторыя 477 км². Насельніцтва 82 400 чал. (2006).
  • Такелаў (тэрыторыя Новай Зэляндыі). Тэрыторыя 10 км². Насельніцтва 1405 чал. (2005).
  • Астравы Ўоліс і Футуна (заморская тэрыторыя Францыі). Тэрыторыя 274 км². Насельніцтва 16 тыс. чал. (2005).
  • Француская Палінэзія (тэрыторыя Францускай Палінэзіі). Тэрыторыя 4167 км². Насельніцтва 270,4 тыс. чал. (2005).

Самыя густанаселеныя карлікавыя краіны сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

(чалавек на квадратны кілямэтар):

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б вялікай плошчы тэрыторыі
  2. ^ а б вялікай колькасьці насельніцтва
  3. ^ а б некампактнасьці тэрыторыі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]