Карал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Упрыгожаньні з карала

Кара́л — матэрыял шкілета калёніі каралавых паліпаўбіягерм»). Вялікія навалы каралаў фармуюць каралавыя рыфы й каралавыя выспы.

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У прыродзе вядома больш за 2500 разнавіднасьцяў каралаў, у палітры якіх адрозьніваюць да 350 каляровых адценьняў. Каралы выкарыстоўваецца як сыравіна для атрыманьня вапны, некаторыя віды — для выраба ювэлірных упрыгожаньняў. У апошнім выпадку асабліва шануюцца чорны (акабар), белы і серабрыста-перламутравы «скура анёла», і самы папулярны чырвоны і ружовы высакародныя каралы.

Як і ў выпадку з жэмчугам, высокі кошт натуральных каралаў прыводзіць да вялікай колькасьці падробак. Дыяпазон вельмі шырокі, на адным канцы знаходзяцца плястмасавыя каралі пад карал, на іншым — натуральны карал, пафарбаваны ў які-небудзь колер.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каралсховішча мультымэдыйных матэрыялаў