Кансьержэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кансьержэры

Кансьержэры́ (па-француску: La Conciergerie) — былы каралеўскі замак і турма ў Парыжы.

Знаходзіцца ў самым цэнтры Парыжу ў 1-й акрузе, на заходнім ускрайку востраву Сытэ недалёка ад сабору Парыскай Божай Маці. Замак Кансьержэры зьяўляецца часткай комплексу Палацу правасудзьдзя (Palais de Justice), у якім да гэтага часу знаходзяцца муніцыпальныя службы, суд, пракуратура. Комплекс Палацу Правасудзьдзя займае ледзь не палову востраву Сытэ. Сёньня Палац уяўляе сабой разнастайны архітэктурны ансамбль з элемэнтамі, пабудаванымі з XIII па XX стагодзьдзі.

З часоў Капэтынгаў захаваліся два будынкі: каралеўская капліца Сэнт-Шапэль і Кансьержэры. Абодва гэтыя архітэктурныя помнікі зьяўляюцца музэямі. Сотні зьняволеных у часы Францускай рэвалюцыі былі кінутыя ў Кансьержэры і затым пакараныя.