Канстытуцыя Гарадзенскага сойму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Канстытуцыя 5 сьнежня 1793 году»)

Канстыту́цыя Рэ́чы Паспалі́тай 1793 году, вядомая як Гарадзе́нская Канстыту́цыя[1][2] або Канстыту́цыя Гарадзе́нскага со́йму[3] — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты без абмеркаваньня Гарадзенскім Соймам 23 лістапада 1793 году[2].

Сутнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект канстытуцыі распрацаваны Казімерам Рачынскім(d), Фёдарам Машчынскім, Людвікам Тышкевічам пад наглядам Якава Сівэрса.

Паводле Канстытуцыі, Рэч Паспалітая захоўвалася як унітарная дзяржава ў складзе правінцый Кароны й ВКЛ, падзялялася на ваяводзтвы, а тыя — на 3 паветы кожнае. Захоўваліся кардынальныя правы, гарантаваныя соймамі 1765, 1775 і Канстытуцыяй 3 траўня 1791 году. Аднаўлялася выбарнасьць караля. Найвышэйшым заканадаўчым органам краіны абвешчаны аднапалатны сойм, які склікаўся раз у 4 гады на 8 тыдняў. Ад кожнага ваяводзтва ў сойм выбіраліся па 6 паслоў. Рашэньні ў сойме прымаліся большасьцю галасоў (бяз права Liberum veto), акрамя самых важных пытаньняў заканадаўства, падаткаў, войска, пры разглядзе якіх каралю давалася права вета.

Выканаўчая ўлада перадавалася Пастаяннай Радзе з 24 чалавек (у тым ліку 11 ад ВКЛ), якая падзялялася на 6 дэпартамэнтаў. Рада павінна была рыхтаваць заканадаўчыя праекты, наглядаць за рэалізацыяй законаў, магла склікаць сойм нават бяз згоды караля. Улада ў паветах перададзена парадкавым камісіям. Сябраў камісіяў абіралі на мясцовых сойміках з аселай шляхты. Немаёмная шляхта пазбаўлялася выбарчых правоў. Мяшчане атрымалі права набываць землю й шляхецкую годнасьць, але ня мелі прадстаўніцтва ў сойме.

У якасьці саступкі рэформам Чатырохгадовага Сойму былі захаваныя земскія суды з выбарнымі пасадамі на дзяржаўным утрыманьні. Найвышэйшай апэляцыйнай інстанцыяй для судоў быў трыбунал, асобна для цывільных і духоўных справаў.

Фактычна гэтая канстытуцыя ня дзеяла, бо страціла сілу ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kaczmarczyk 1949. С. 4.
  2. ^ а б Васілевіч, Р. А. Гродзенская Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1793 г. („Prawa Kardynalne“) // Р. А. Васілевіч, Т. І. Доўнар, І. А. Юхо; Бел. дзярж. ун-т. Юрыд. фак. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. — Мінск: ВТАА „Права і эканоміка“, 2001. — С. 121—123.
  3. ^ Kaczmarczyk 1949. С. 3, 4.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]