Канстытуцыя Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстытуцыя Ўкраіны
Канстытуцыя Ўкраіны

Канстыту́цыя Ўкраі́ны — асноўны закон Украіны. Прынятая 28 чэрвеня 1996 року на 5-й сэсіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны 2-га скліканьня. Канстытуцыя Ўкраіны ўступіла ў сілу з дня яе прыняцьця. На памяць аб прыняцьці Канстытуцыі ва Ўкраіне штогод адзначаецца дзяржаўнае сьвята — Дзень Канстытуцыі Ўкраіны.

Структура канстытуцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеючая Канстытуцыя Ўкраіны складаецца з 15 разьдзелаў. 161 артыкул сабраны ў 14 разьдзелаў, 15 разьдзел утрымлівае 16 пераходных палажэньняў. Тэксту Канстытуцыі папярэднічае прэамбула.

Прэамбула[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Вярхоўная Рада Ўкраіны ад імя Ўкраінскага народу — грамадзян Украіны ўсіх нацыянальнасьцей, выказваючы сувэрэнную волю народу, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю ўкраінскага дзяржаўнага будаўніцтва й на аснове зьдзейсьненага ўкраінскай нацыяй, усім Украінскім народам права на самавызначэньне, выяўляючы клопат аб забесьпячэньні правоў і свабод чалавека й годных умоваў яго жыцьця, клапоцячыся аб умацаваньні грамадзкай згоды на зямлі Ўкраіны, імкнучыся разьвіваць і ўмацоўваць дэмакратычную, сацыяльную, прававую дзяржаву, усьведамляючы адказнасьць перад Богам, уласным сумленьнем, папярэднімі, цяперашнімі й будучымі пакаленьнямі, кіруючыся Актам абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны ад 24 жніўня 1991 року, ухваленым 1 сьнежня 1991 ўсенародным галасаваньнем, прымае гэтую Канстытуцыю — Асноўны Закон Украіны. »

Разьдзелы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьдзел Назва Артыкулы
Прэамбула
I Агульныя палажэньні 1—20
II Правы, свабоды й абавязкі чалавека й грамадзяніна 21—68
ІІІ Выбары. Рэфэрэндум 69—74
IV Вярхоўная Рада Ўкраіны 75—101
V Прэзыдэнт Украіны 102—112
VI Кабінэт міністраў Украіны. Іншыя органы выканаўчай улады 113—120
VII Пракуратура 121—123
VIII Правасудзьдзе 124—131
IX Тэрытарыяльны падзел Украіны 132—133
X Аўтаномная рэспубліка Крым 134—139
XI Мясцовае самакіраваньне 140—146
ХІІ Канстытуцыйны суд Украіны 147—153
ХІІІ Унясеньне зьменаў у Канстытуцыю 154—159
XIV Заключныя палажэньні 160—161
XV Пераходныя палажэньні