Канстанца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанца
рум. Constanţa
Герб Канстанцы Сьцяг Канстанцы
Першыя згадкі: VII стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Румынія
Рэгіён: Дабруджа
Кіраўнік: Vergil Chițac[d][1]
Плошча: 124,89 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 283 872 чал.
шчыльнасьць: 2272,98 чал./км²
Тэлефонны код: 241
Паштовы індэкс: 900003–900746
Геаграфічныя каардынаты: 44°10′24″ пн. ш. 28°38′18″ у. д. / 44.17333° пн. ш. 28.63833° у. д. / 44.17333; 28.63833Каардынаты: 44°10′24″ пн. ш. 28°38′18″ у. д. / 44.17333° пн. ш. 28.63833° у. д. / 44.17333; 28.63833
Канстанца на мапе Румыніі
Канстанца
Канстанца
Канстанца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.primaria-constanta.ro/

Канстанца (па-румынску: Constanţa, ранейшыя назвы: Кустэндзье, Томіс) — найбуйнейшы марскі порт Румыніі і другі на Чорным моры, найбуйнейшы горад у рэгіёне Дабруджа і на Чарнаморскім узьбярэжжы Румыніі, сталіца жудзецу Канстанца. Насельніцтва ў 2011 годзе складала 283 872 чалавекі — пяты паводле велічыні горад Румыніі.

У навакольлі гораду маюцца мінэральныя крыніцы. Працяглыя марскія пляжы. Асноўныя галіны вытворчасьці: гарбарная прамысловасьць і вытворчасьць ёмістасьцяў для нафтапрадуктаў. Пляжны курорт Мамая разьмешчаны на поўначы ад Канстанцыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі муроў антычнага гораду Томы

На месцы Канстанцы існавала старажытнагрэцкая калёнія Томы (Томіс), заснаваная каля 500 году да н.э. для гандлю. Паводле некаторых зьвестак, заснавальнікам быў цар Калхіды Ээт. У 29 г. да н.э. раён быў захоплены рымлянамі. У 8 г. сюды быў высланы Аўгустам паэт Авідыюс, які праз 8 год тут памёр. Пазьней горад быў пераназваны ў Канстантыяну ў гонар Канстанцыі, адзінакроўнай сястры Канстантына Вялікага (274—337). Упершыню пад назвай «Κωνστάντια» («Constantia») горад згадваецца ў 950 годзе.

У 681 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Баўгарскага царства.

З 1419 году ў складзе Асманскай імпэрыі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя асноўную частку насельніцтва гораду складалі крымскія татары, якія перасяліліся сюды з Крыму, пасьля ягонага ўваходжаньня ў склад Расейскае імпэрыі (~36 %), грэкі (~30 %) і баўгары (~24 %). Румыны складалі толькі 5 %[2]. У 1878 годзе па выніках Бэрлінскага кангрэсу Канстанца і астатняя частка паўночнай Дабруджы была перададзеная Расейскай імпэрыяй Румыніі, пасьля чаго пачаўся актыўны прыток румынскага насельніцтва ў горад.

22 кастрычніка 1916 году горад быў акупаваны войскамі Цэнтральных дзяржаваў. У 1918 годзе Канстаца была вызвалена хаўруснымі дзяржавамі.

У гады Другой Сусьветнай вайны Канстанца зьяўлялася галоўнай вайскова-марской базай Румыніі. 30 жніўня 1944 году была занятая савецкімі войскамі без супраціўленьня падчас Канстанцкага дэсанту.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2011 году насельніцтва гораду складала 283 872 чалавекі. 83,1 % — румыны, 2,6 % — крымскія татары, 2,3 % — туркі, 0,8 % — цыганы, 0,8 % — іншыя этнічныя групы (грэкі, армяне, расейцы, ліпаване, вугорцы, немцы). 10,4 % не пазначылі нацыянальнасьць.

Рэлігійны склад: 83 % — праваслаўныя, 5,1 % — мусульмане, 1,5 % — іншыя, 10,4 % — атэісты.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй гісторыі на пляцы Авідыюса
Зьмерзлае Чорнае мора і Казіно ўзімку
  • Музэй гісторыі і архэалёгіі
  • Музэй мазаікі
  • Руіны часоў Стражытных Грэцыі і Рыма
  • Маяк XIII стагодзьдзя
  • Бізантыйская базыліка
  • Мячэт Кароля I
  • Помнік Авідыюсу
  • Казіно

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Rezultatele alegerilor locale din 2020Цэнтральнае выбарчае бюро.
  2. ^ Robert Stănciugel, Liliana Monica Bălașa: Dobrogea în Secolele VII–XIX. Evoluție istorică, Bukarest, 2005, ISBN 973-86782-3-4, S. 202.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстанцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў