Камчадалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Камчадалы — этнаграфічная група расейцаў, даўняе насельніцтва сучаснай тэрыторыі Камчацкага края, якое ўтварылася ў выніку этнічных кантактаў нешматлікіх расейскіх перасяленцаў з прадстаўнікамі абарыгенных паўночных этнасаў. У найбольшай ступені на паходжаньне і культуру расейскіх камчадалаў паўплывалі таксама ітэльмены, у меншай ступені таксама каракі, чуванцы. Мова камчадалаў — расейская[1].

Сталае расейскае насельніцтва зьявілася да 1730-х гадоў і з прычыны сваёй нешматлікасьці ў значнай ступені зьмяшалася з мясцовым насельніцтвам краю, а частка ітэльменаў успрыняла расейскую мову і культуру і ўвайшла ў склад камчадалаў. Да пачатку XX стагодзьдзя на Камчатцы налічвалася каля 3600 чалавек мясцовага расейска-ітэльменскага насельніцтва, якое ўяўляла адну этнаграфічную групу з агульнымі рысамі культуры і побыту і расейскай мовай зносінаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]