Калгары Флэймз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калгары Флэймз
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Калгары, Албэрта
Заснаваны 1972
Стадыён Scotiabank Saddledome
Колеры чырвоны, залаты, чорны і белы
                   
Гісторыя Атланта Флэймз
1972—1980
Калгары Флэймз
1980 — цяпер
Афіцыйны сайт flames.nhl.com

Калгары Флэймз (па-ангельску: Calgary Flames) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Калгары, правінцыя Албэрта, Канада. Гэты ўжо трэці прафэсійны хакейны клюб у Калгары, пасьля таго як тут базаваліся «Калгары Тайгерз» (1921—1927) і «Калгары Каўбойз» (1975—1977). У НХЛ ня толькі «Флэймз» прадстаўляе канадзкі штат Албэрту, бо іншым клюбам ёсьць «Эдмантан Ойлерз». Блізкасьць гарадоў прывяла да суперніцтва паміж клюбамі, вядомае як Албэрцкая бітва. Клюб паўстаў у 1972 годзе, але месьціўся спачатку ў Атланце і меў назву «Атланта Флэймз». У 1980 годзе франшыза пераехала ў канадзкі Калгары ў 1980 годзе. Калгарцаўцы выйгралі Кубак Стэнлі ў 1989 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атланта Флэймз» паўстала напачатку 1970-х гадоў, у той час калі паўстала Сусьветная хакейная асацыяцыя. Многія гульцы, прыцягнутыя лепшым заробкамі, пачалі пакідаць НХЛ. Перш за ўсё пацярпелі новыя клюбы, як то «Атланта Флэймз», аднак клюб здолеў захавацца. Тым ня менш, усе восем гадоў базаваньня ў Джорджыі фінансавы стан каманды быў кволым.

У 1980 годзе кіраўніцтва клюбу, пакутуючы ад фінансавых складанасьцяў, былі вымушаныя прадаваць «Флэймз», каб унікнуць банкруцтва. Маючы некалькі сур’ёзных прапановаў ад мясцовых груп, найбольш цікавай была прапановы канадзкага прадпрымальніка Нэлсана Скальбаніі, які раней валодаў «Эдмантанам Ойлерз». Канадзец ачольваў групу бізнэсоўцаў з Калгары, у якую ўваходзілі нафтавыя магнаты Гарлі Готчкіс, Ральф Скарфілд, Норман Грын, браты Дарыл і Байран Сыманы і Норман Квонг[1]. Намаганьні мясцовых аматараў ня здолелі захаваць каманду ў Атланце, і, у выніку, клюб быў прададзены групе Скалбаніі за 16 мільёнаў даляраў ЗША, што стала рэкордным продажам каманды НХЛ на той час[2]. 21 траўня 1980 года Скальбанія абвесьціў, што каманда мусіць пераехаць у Калгары. Назва «Флэймз» была захаваная, бо новыя ўладальнікі палічылі, што «полымя» будзе добра падыходзіць для нафтавага гораду[3].

У адрозьненьні ад «Калгары Каўбойз», які быў ліквідаваны за некалькі гадоў да таго, «Калгары Флэймз» хутка набыў папулярнасьць у горадзе. У той час як «каўбоі» прадалі 2 тысячы абанэмэнтаў у свой апошні сэзон СХА 1976—1977 гадоў, «Флэймз» рэалізаваў 10 тысяч сэзонных і паўсэзонных абанэмэнтаў на сваю тагачасную 7-тысячную арэну[4]. Поруч з сваім лідэрам Кентам Нільсанам каманду ў дэбютны сэзон прабілася ў плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе перакрочыла некалькі раўндаў, пераадолеўшы супраціў «Чыкага Блэк Гокс» і «Філадэлфіі Флаерз». Клюб саступіў у паўфінале клюбу «Мінэсота Норт Старз». Такі посьпех ужо ў наступным сэзоне зьмяніўся расчараваньнем. Вынікі каманды пагоршылі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
25 Сьцяг Швэцыі Якаб Маркстрэм 31.01.1990 80 Сьцяг Чэхіі Даніел Уладарж 20.08.1997
Абаронцы
4 Сьцяг Швэцыі Расмус Андэрсан 27.10.1996 8 Сьцяг Канады Крыстафэр Танэў 20.12.1989
48 Сьцяг ЗША Дэніс Гілбэрт 30.10.1996 52 Сьцяг Канады Макензі Ўігер 07.01.1994
55 Сьцяг ЗША Ноа Гэніфін 25.01.1997 58 Сьцяг Швэцыі Олівэр Чулінгтан 19.05.1997
82 Сьцяг ЗША Джордан Эстэрле 25.06.1992
Нападнікі
10 Сьцяг Канады Жанатан Юбэрдо 04.06.1993 11 Сьцяг Швэцыі Мікаэль Баклюнд 17.03.1989
17 Сьцяг Беларусі Ягор Шаранговіч 06.06.1998 18 Сьцяг Канады Эй Джы Грыг 14.12.1996
20 Сьцяг ЗША Блэйк Коўлман 28.11.1991 47 Сьцяг Канады Конар Зэры 25.09.2001
71 Сьцяг ЗША Ўокер Дуэр 23.11.1997 76 Сьцяг Славаччыны Марцін Посьпішыл 19.11.1999
88 Сьцяг Канады Эндру Манджапанэ 04.04.1996 91 Сьцяг Канады Назэм Кадры 06.10.1990
Сьцяг Расеі Андрэй Кузьменка 04.02.1996

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «History of the Atlanta Flames». Sports E-Cyclopedia.
  2. ^ Duhatschek, Eric; et al. (2001). «Hockey Chronicles». New York City: Checkmark Books. — ISBN 0-8160-4697-2.
  3. ^ Donovan, Michael Leo (1997). «The Name Game: Football, Baseball, Hockey & Basketball How Your Favorite Sports Teams Were Named». Toronto: Warwick Publishing. — ISBN 1-895629-74-8.
  4. ^ Zeman, Gary (1986). «Alberta on Ice». Heritage House. — С. 94. — ISBN 0-9692320-0-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]