Кактэйль Молатава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кактэйль Молатава часоў Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў

Кактэйль Молатава — агульная назва найпрасьцейшых вадкасных запальных бомбаў. Дзякуючы лёгкасьці вырабаў кактэйль Молатава зьяўляецца распаўсюджанай зброяй партызанскай і вулічнай вайны. Вытворчасць, продаж і заклікі да распаўсюджвання ў шматлікіх краінах забароненыя. Складаецца з бутэлькі-бомбы запоўненай гаручай сумесьсю. У гарлавіну бутэлькі ўтыкаецца кавалак анучкі ці іншай тканіны. Перад непасрэдным прымяненьнем трэба змачыць анучку гаручай сумесьсю, падпаліць анучу, і прыцэліўшыся кінуць бутэльку.

Хлапец замахваецца для кіданьня запаленай бомбы-бутэлькі

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сама назва «Кактэйль Молатава» пайшла ад імя старшыні Саўнаркама й міністра замежных справаў СССР В. М. Молатава. Існуе некалькі вэрсіяў аб часе зьяўленьні гэтай назвы: [[Файл:|міні|250пкс|Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў]]

  • Паводле фінскай, храналягічна больш раньняй вэрсіі, тэрмін зьявіўся падчас савецка-фінскай вайны. У разгар вайны Хэльсынскі падвяргаўся сталым бамбаваньнем савецкай авіяцыі. Паміж тым Молатаў у адным з сваіх радыёвыступленьняў заявіў, што Савецкі Саюз ажыцьцяўляе не бамбаваньне Фінляндыі, а хутчэй дастаўляе харч галадаючым фінам. Фіны неадкладна сталі зваць савецкую авіяцыйную бомбу РРАБ-3 «хлебны кошык Молатава», а касэтныя бомбы — «хлебніцамі Молатава». Бомба была даўжынёй 2,25 мэтра й дыямэтрам 0,9 мэтра, утрымоўвала 60 маленькіх запальных бомбаў. За рахунак хваставога апярэньня бомба круцілася пры падзеньні, цэнтрабежнай сілай раскідваючы малыя бомбы. Са свайго боку, фінскае войска стала па аналёгіі зваць свае бутэлькі з запальнай сумесьсю (да гэтага «polttopullo», або даслоўна «падпаленая бутэлька») «кактэйлем Молатава». Першапачаткова назва ужывалася толькі да падпаленай сумесі непасрэдна, але хутка назва замацавалася за вырабам з бутэлькі з гаручай сумесьсю. Акрамя «кактэйлю», Молатаў удастоіўся згадваньня ў паўпрыстойнай фінскай песьне часоў вайны.
  • Паводле іншай вэрсіі (СССР), назва была дадзена бутэлькам з самазагаральнай вадкасьцю «КС» або «БГС». 7 ліпеня 1941 г. Дзяржаўным Камітэтам Абароны было выдадзена пастанова «Аб процітанкавых запальных гранатах (бутэльках)», якое абавязала Наркамхарчпрам арганізаваць з 10 ліпеня 1941 г. падрыхтоўку літровых шкляных бутэлек вогнесумесьсю па вызначанай рэцэптуры (за подпісам Молатава).
  • Існуе альтэрнатыўнае меркаваньне аб гісторыі назвы, паводле якога «кактэйль Молатава» першапачаткова зваўся «кактэйль для Молатава». З цягам часу, а таксама, магчыма, з прычыны скажэньняў пры перакладзе з адной мовы на іншую назва трансфармавалася і ператварылася проста ў «кактэйль Молатава»
Дэманстрацыя магчымасьці «кактэйлю»
  • Існуе таксама вэрсія, што такое імя Кактэйль атрымаў дзякуючы салдатам-інтэрнацыяналістам грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, загад аб адпраўцы якіх даваў В.М.Молатоў.

Гаручая сумесь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі рэцэптаў гаручай сумесі для «кактэйлю», пачынаючы ад традыцыйнага газавага варыянту да бэнзінавых сумесяў:

  1. бутэлька запаўняецца толькі газам
  2. 2/3 бэнзіна й 1/3 маторнага алею
  3. 1/2 бэнзіну й 1/2 шкіпінару

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад ужываньнем бомбы корак, звычайна з укладзенай анучынай, змочваецца гаручым рэчывам, падпальваецца і бомба-бутэлька кідаецца ў цэль. Пры трапленьні ў цэль шкляная бутэлька разьбіваецца, гаручая сумесь разьліваецца па паверхні цэлі і запальваецца ад падпаленага корка. Асноўная прычына без выбуховых самаробных кактэйляў Молатава — занадта вялікая колькасьць гаручай сумесі ў бутэльцы. Поўная бутэлька не загараецца хутка пасьля ўдару, бо, напрыклад, бэнзін сам па сабе не выбухае — выбухаюць яго пары, а ў поўнай бутэльцы няма месца для назапашваньня пароў бэнзіну. Аптымальнае запаўненьне бутэлькі — ад 1/2 да 2/3. Аднак бутэлькі з запальнай сумесьсю фабрычнага вырабу могуць напаўняцца цалкам: у іх выкарыстоўваюцца адмысловыя тыпы гаручых сумесяў.

Кактэйлі Молатава ўжываюцца галоўным чынам супраць бронетэхнікі. Пры кідку галоўнай мэтай зьяўляецца трапленьне вадкасьці ў маторнае аддзяленьне. Сучасныя танкі часьцяком забясьпечваюцца адмысловымі сродкамі абароны ад іх, але ж яны не заўсёды дапамагаюць. Кактэйль Молатава лічыцца зброяй бедных з-за яго прастаты і таннасьці. Яго выкарыстаньне спалучана з рызыкай для жыцьця з-за неабходнасьці падабрацца да мэты на адлегласьць кідку. Па стане на 2010 год прамыслова не вырабляецца ні ў адной краіне міру з-за укамплектаванасьці войскаў значна больш эфэктыўнымі процітанкавымі гранатамі й гранатамётамі.

У апошнія гады баявое ўжываньне кактэйляў у асноўным прыходзіцца на грамадзянскія войны (напрыклад, вайна ў Лібіі 2011 году) і падчас массавых акцыяў грамадзянскага пратэсту (маюцца на ўвазе акцыі, дзе мірны пратэст часьцяком скончваўся невялікімі боесутыкненьнямі, прыкладам можа служыць студэнцкія пратэсты ў Каракасе 2014 году альбо «Эўрамайдан»).

Культурны ўплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Песьня «Kakteil Molotoff» гурта ČpB — песенны расповяд пра тое што такое Кактэйль Молатава
  • У гульнях сэрыі GTA прымяняецца ў якасьці зброі
  • У гульні Postal 2, на бутэльках з кактэйлям — серп, молат, і партрэт Молатава
  • У гульні Red Alert 3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]