Казаньне Скаргі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казаньне Скаргі
Польская моваKazanie Skargi
Мастак Ян Матэйка
Год 1864
Тып алей, палатно
Памеры 224 × 397
Месцазнаходжаньне Каралеўскага замку ў ВаршавеВаршава

«Ка́заньне Ска́ргі» (па-польску: Kazanie Skargi) − карціна алеем Яна Матэйкі, намаляваная ў 1862–1864 гг., з 1986 году захоўваецца ў зборах Каралеўскага замку ў Варшаве (інв. № ZKW 2048), дар графа Яна Томаша Замойскага.

Ад 1945 году ў Нацыянальным музэі ў Варшаве (ад 1986 году дэпазыт Каралеўскага замку)[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны герой твору, Пётар Скарга, стаіць з правага боку. Яго жэст падкрэсьлены сьвятлом, што падае на яго рукі і твар, што кантрастуе з аскетычным ўбраньнем, ажыўленым толькі жоўтай стулай. Узвышаючыся над нерухомай аўдыторыяй, Скарга жыва жэстыкулюе.

Матэйка паказвае розныя рэакцыі слухачоў на словы прапаведніка. Ад услухоўваньня, разуменьня і пагарды да абыякавасьці і няўважлівасьці, якое можна ўбачыць на твары Жыгімонта III Вазы, што сядзіць амаль пасярэдзіне, але лічыцца слабым каралём.

У цэнтры карціны ляжыць пальчатка, якая не належыць ні да адной прадстаўленай асобы. Пальчатка зьяўляецца выклікам магнатаў каралю. Амаль пасярэдзіне стаяць: Януш Радзівіл, Мікалай Зэбжыдоўскі і Станіслаў Стадніцкі — зьвязаныя з удзелам рокашу супраць караля.

На карціне таксама бачны гетман Ян Замойскі, які сядзіць па левым баку на ўзвышэньні. Зьлева долу карціны бачым, як абапёрся ў малітве біскуп Станіслаў Карнкоўскі. Побач эпіскап Іпаці Пацей. Справа відаць твары двух паслоў ды кардынала Энрыка Каетані. За каралём бачым малога каралевіча Ўладыслава і вялікага кароннага маршалка Мікалая Вольскага. Каля ног Скаргі сядзіць Ян Пётар Сапега.

Матэйка намаляваў карціну пасьля здушэньня студзеньскага паўстаньня, што яшчэ больш узмацняла ўражаньне сучасьнікаў ад твору. Міхал Швэйцэр, лістападаўскі паўстанец, пазаваў для карціны ў ролі Пятра Скаргі.

Праца выканана ў фіялетава-чырвоных танах зь вялікай колькасьцю пурпуру, што дадае ёй моцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dorota Folga-Januszewska Muzeum Narodowe w Warszawie. Arcydzieła malarstwa. — Warszawa: Arkady, 2012. — ISBN 978-83-213-774-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]