Кабінда (правінцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кабінда
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус правінцыя Анголы[d]
Адміністрацыйны цэнтар Кабінда[d]
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1975
Афіцыйныя мовы партугальская
Насельніцтва
Плошча
  • 7270 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, West Africa Time
Код ISO 3166-2 AO-CAB
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кабінда (па-партугальску: Cabinda) — адна з васямнаццаці правінцыяў Анголы, якая мае экскляўнае знаходжаньне. Былая партугальская калёнія Партугальскае Конга. Мяжуе з Рэспублікай Конга й з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. На тэрыторыі правінцыі знаходзяццца буйныя радовішчы нафты, здабыча якіх забясьпечвае бюджэт рэспублікі Анголы на 80%. З гэтае нагоды на працягу дзесяцігодзьдзяў існуе сэпаратысцкі рух, які дамагаецца за незалежнасьць Кабінды. Адміністрацыйны цэнтар — Кабінда. Плошча — 7283 км², насельніцтва складае каля 300 000 чалавек.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кабінда (правінцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў