Зьбігнеў Бжазінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьбігнеў Бжазінскі
польск. Zbigniew Kazimierz Brzeziński
Бжазінскі ў 1977 годзе
Бжазінскі ў 1977 годзе
Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы
20 студзеня 1977 году — 20 студзеня 1981 году
Прэзыдэнт: Джэймз Эрл Картэр
Папярэднік: Брэнт Скоўкрофт
Наступнік: Рычард Вінсэнт Ален
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 сакавіка 1928
Польшча
Памёр: 26 траўня 2017 (89 гадоў)
Фолз-Чэрч, Вірджынія, ЗША
Партыя: Дэмакратычная партыя
Сужэнец: Эмілі Бэнэш-Бжазінскі[d]
Дзеці: Ян Бжазінскі[d], Марк Бжазінскі[d] і Міка Бжазінскі[d]
Бацька: Тадэвуш Бжазінскі[d]
Адукацыя: Унівэрсытэт Мак-Гіла
Гарвардзкі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
ордэн Зоркі Румыніі Вялікі крыж з зоркай і плечавай стужкай ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» ордэн Трох Зорак 2 ступені ордэн «За заслугі» I ступені ордэн «За заслугі» III ступені ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені ордэн Томаша Гарыга Масарыка І клясы Q122213895? (7 чэрвеня 2002) вялікі афіцэр ордэна Румынскай Зоркі ордэн «Стара планіна» Commander with Star of the Order of Merit of Hungary Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды Вялікі крыж ордэна Вялікага князя Гедыміна стыпэндыя Гугенгайма[d] (1960) ордэн Белага арла Гарвардзкі мэдаль Стагодзьдзя[d] прэмія Фундацыі Антановічаў[d] ганаровы доктар Варшаўскага ўнівэрсытэту[d] (2 траўня 1991) Ellis Island Medal of Honor Ганаровы грамадзянін Кракава[d] (7 лістапада 2001) ганаровы доктар Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту[d] (21 чэрвеня 1990) ганаровы доктар Фордгэмскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Джорджтаўнскага ўніверсітэта[d] honorary doctor of Vilnius University[d] ганаровы доктар Ягелонскага ўнівэрсытэту[d] (16 чэрвеня 2000) ганаровы грамадзянін Вільні[d] (2003) ганаровы грамадзянін Гданьску[d] Great Immigrants Award[d] (2007)

Зьбігнеў Казімеж Бжазінскі (па-польску: Zbigniew Kazimierz Brzeziński; 28 сакавіка 1928, Варшава — 26 траўня 2017, Фолз-Чэрч, Вірджынія, ЗША) — амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзяяч польскга паходжаньня. Дарадца па нацыянальнай бясьпецы 39-га прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра (1977—1981).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Польшчы ў сям’і польскага дыплямата, усё сьвядомае жыцьцё правёў у Амэрыцы. Пісаў пераважна на ангельскай мове. Навучаньне пачаў у Канадзе, дзе вывучаў эканоміку і паліталёгію ўва ўнівэрсытэце Mc Gill. У 1950 годзе тамсама атрымаў дыплём з адзнакай («first class honors in economics and political science»). У 1953 годзе Бжазіньскі скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, атрымаў ступень доктара філязофіі і быў пакінуты пры вучэльні. У свае 25 гадоў Бжазіньскі стаецца адным з наймалодшых выкладнікаў Гарвардзкага ўнівэрсытэту. У 1958 годзе атрымлівае амэрыканскае грамадзянства.

Свае навуковыя зацікаўленьні ён рэалізуе сьпярша ў Цэнтры дасьледаваньняў Расеі (Russian Research Center), a пасьля, ужо ў якасьці выкладніка, у Цэнтры міжнародных стасункаў (Center for International Affairs). У 1960 годзе прызначаецца прафэсарам публічнага права і кіраваньня (public law and government) Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Адначасна стаецца дырэктарам Навуковага інстытуту міжнародных зьменаў (Institute of International Change).

У пэрыяд з 1977 і да 1981 году займаў пасаду дарадніка прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы (дзякуючы якой у 1980—1981 гадох рабіў усё магчымае, каб пазьбегчы савецкай інтэрвэнцыі ў Польшчу). Прэзыдэнт Джымі Картэр напіша пасьля ў сваіх успамінах, што яго захаплялі праніклівыя аналізы дарадцы, глыбокія гістарычныя веды, шырокія гарызонты і канцэпцыі апошняга, якія зьдзіўлялі сваёй дальнабачнасьцю і арыгінальнасьцю.

Апрача гэтага, Бжазіньскі быў чальцом Рады нацыянальнай бясьпекі (камітэту Міністэрства абароны па комплескнай доўгатэрміновай стратэгіі) і чальцом Прэзыдэнцкай Рады па замежнай выведцы. У 1981 годзе за заслугі ў справе нармалізацыі амэрыканска-кітайскіх дачыненьняў і за ўнёсак у разьвіцьцё палітыкі па правах чалавека і па нацыянальнай бясьпецы ЗША ён уганараваны прэзыдэнцкім мэдалём свабоды.

Пасьля працаваў дарадцай у вашынгтонскім Цэнтры стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (Center for Strategic and International Studies), а таксама выкладчыкам амэрыканскайвонкавай палітыкі ў Школе паглыбленых міжнародных дасьледаваньняў імя Пола Нітцэ пры ўнівэрсытэце Джонса Гопкінса. Амэрыканская паліталёгія ў адзін голас разам з Кісынджэрам і Шлезынгерам залічае Зьбігнева Бжазіньскага ў разрад найбольш буйных амэрыканскіх дзяржаўных дзеячаў.

Доктар honoris causa Кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту, Каталіцкага Люблінскага ўнівэрсытэту, а таксама Браціслаўскага ўнівэрсытэту. У 2000 годзе ён даў згоду на сваё прызначэньне старшынём камітэту «ЗША—Славаччына».

Пасьля анэксыі Крыму і падтрымкі Расеяй сэпаратыстаў на Данбасе, Бжазінскі заявіў:

« У апошнія некалькі гадоў Расея перастала арыентавацца на дэмакратычныя каштоўнасьці, а ў грамадзтве ўзяў верх шавінізм, на якім грае прэзыдэнт Пуцін. Выкарыстоўваючы для сваіх мэтаў расейскі нацыяналізм, прэзыдэнт Пуцін адкрыў «скрыню Пандоры», паколькі ў Расеі жыве вялікая колькасьць насельніцтва, якое прадстаўляе нерасейскую меншасьць, і яно патэнцыйна таксама можа заявіць пра свае правы. Нацыяналізм, які сарваўся з ланцуга, можа быць разбуральным для Расеі »

—Зьбігнеў Бжазінскі, Радыё Свабода, 2014

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1970 — Between Two Ages : America’s Role in the Technetronic Era. — Viking Press, 1970. — ISBN 978-0-313-23498-9
  • 1983 — Power and Principle: Memoirs of the National Security Adviser, 1977—1981. — Farrar, Straus, Giroux, 1983. — ISBN 978-0-374-23663-2.
  • 1997 — «The Grand Chessboard: American Primacy and Its Geostrategic Imperatives»
  • 2007 — Second chance. — Basic books, 2007.

Пераклады па-беларуску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бязладдзе. Геапалітычная пустка // ARCHE Пачатак, 1998, пер. Сяргей Петрыкевіч
  • Агонія камунізму // Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне, 2000
  • Жыцьцё з новай Эўропай // ARCHE Скарына, 2001-1, с.27-45, пер. Сяргей Сматрычэнка
  • Глябальнае дамінаваньне ці сусьветнае лідэрства? Заключэньне // ARCHE Скарына, 2005-1, пер. Аляксей Ігнатовіч

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]