Зынджырлы-мэдрэсэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зынджирлы-мэдрэсэ

Зынджырлы́-мэдрэсэ (па-крымскататарску: Zıncırlı medrese, Зынджирлы медресе, у перакладзе: мэдрэсэ з ланцугом) — Медрэсэ, якое заснаваў у 1500 годзе хан Мэнглі I Гірэй у Салачыку (сёньня гэта прыгарад Бахчысараю). Гэтае мэдрэсэ — найстарэйшы будынак навучальнай установы, які захаваўся на тэрыторыі Ўкраіны. Таксама гэта адзінае ацалелае ў савецкі пэрыяд гістарычнае мэдрэсэ ў Крыму. Назву атрымаў з-за цанцуга які вісіць над уваходнымі дзьвярамі, дзякуючы якому кожны, хто ўваходзіць у мэдрэсэ вымушаны схіляць галаву.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак Зынджырлы-мэдрэсэ каменны, мае квадратную пляніроўку, аднапавярховы, з унутраным панадворкам, дзе ў старажытнасьці знаходзіўся фантан (пасьля рэстаўрацыі 2007 гады над панадворкам зробленая шкляны дах).

Па пэрымэтру панадворка мэдрэсэ праходзіць аркадная галерэя, перакрытая дзесяцьцю паўсфэрычнымі купаламі, якія абапіраюцца на стральчатыя аркі і слупы. З трох бакоў галерэі знаходзяцца жылыя і навучальныя памяшканьні са сьпічастымі скляпеньнямі. Даволі суровы экстэр’ер збудаваньня нагадвае крэпасьць. У праёме адзіных дзьвярэй вісіць жалезная ланцуг — каб кожны, хто заходзіць у мэдрэсэ, нахіляў галаву. Над дзьвярыма ўмацаваны наступны надпіс:


« Гэта вучылішча з дапамогай Усяміласьцівага Бога загадаў узьвесьці Мэнглі-Гірэй Хан, сын Хаджы-Гірэй Хана, хай працягне Бог царства яго да сканчэньня веку. 906[1] год. »

У 2007 годзе Турцыя выдзеліла $2,75 млн на рэстаўрацыю Зынджырлы-мэдрэсэ й разьмешчанага побач Дзюрбе першага крымскага хана Хаджы I Гірэя[2].

Пасьля акупацыі Крыма Расеяй, 3 кастрычніка 2015 году школа «Зынджырлы медрэсэ» ўключана таксама ў сьпіс аб'ектаў культурнай спадчыны Расейскай Фэдэрацыі [3].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]