Зубны налёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цёмна-жоўты налёт у месцах недастатковай апрацоўкі зубоў
Скупнасьці бактэрыяў пад мікраскопам

Зубны налёт (часам выкарыстоўваецца тэрмін «зубная бляшка» як даслоўны пераклад з аналягічнага ангельскага тэрміну) — скупнасьць бактэрыяў у выглядзе плёнкі, якая ўтвараецца на зубах (у тым ліку й здаровага чалавека). Зубны налёт уключае як аэробныя, так і, факультатыўна, анаэробныя бактэрыі й пачынае ўтварацца ўжо праз 1—2 гадзіны пасьля чысткі зубоў.

Фактары, якія ўплываюць на працэс утварэньня налёту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рэакцыя асяродзьдзя (узровень pH).
  • Характар харчаваньня.
  • Меры, якія прадпрымаюцца для гігіены паражніны рота.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зубны налёт можа ўтварацца на паверхні плёмбаў.
  • Склад налёту на зубах верхняй і ніжняй сківіцы адрозьніваецца.
  • Зь цягам часу колькасьць і якасьць бактэрыяў у налёце зьмяняецца. Калі зубы былі вычышчаныя ад налёту некалькі гадзінаў назад, бактэрыяў мала (дзясяткі тысяч у 1 г рэчыва) і яны пераважна аэробныя, калі прайшло некалькі сутак — іх шмат (да сотняў мільярдаў) і яны па большай частцы анаэробныя; дадзеныя факты пацьвярджаюць сьцьвярджэньне пра тое, што зубы варта чысьціць часта й старанна.
  • Прагрэсуючы, зубны налёт стварае ўмовы для калянізацыі паверхні асобных зубоў і міжзубнай прасторы бактэрыямі, якія могуць выклікаць карыес.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зубны налётсховішча мультымэдыйных матэрыялаў