Зрынскі Мостар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зрынскі Мостар
Поўная назва Hrvatski športski klub Zrinjski Mostar
Заснаваны 1905
Горад Мостар, Босьнія і Герцагавіна
Стадыён Біелы Брыег
Умяшчальнасьць: 25 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Зрынскі» (па-басьнійску: Zrinjski) — басьнійскі футбольны клюб з гораду Мостару. Заснаваны ў 1905 годзе харвацкай моладзьдзю. Такім чынам, клюб стаўся найстарэйшым у Босьніі і Герцагавіне. Па Другой сусьветнай вайне клюб трапіў пад забарону, бо браў удзел у розыгрышах чэмпіянату Харватыі ў ваенны час[1]. Забарона доўжылася ажно па здабыцьцё незалежнасьці Харватыі. Апошнім часам «Зрынскі» мае значныя посьпехі ў айчынным футболе, стала здабываючы тытулы і выступаючы ў эўрапейскіх спаборніцтвах. У розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў клюб прасунуўся да раўнду плэй-оф, выбіўшы альбанскую «Тырану» і казаскі «Табол». Толькі ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступілі славацкаму «Словану». Аркамя футбольнай дружыны ў структуру клюба ўваходзяць таксама дружыны па баскетболе, гандболе, у тым ліку жаночыя каманды, а таксама па іншых відах спорту.

Тытулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]