Знойма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Знойма
чэск. Znojmo
Знойма
Герб Зно́йма Сьцяг Зно́йма
Дата заснаваньня: 1226
Былыя назвы: Цнайм
Краіна: Чэхія
Край: Паўднёвамараўскі край
Раён: Знойма
Мэр: Ivana Solařová[d]
Плошча: 65,93 км²
Вышыня: 290 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць:  34 055 чал.
шчыльнасьць: 516,53 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
Тэлефонны код: 2
Паштовыя індэксы: 669 — 02
Нумарны знак: B (старыя ZM)
Геаграфічныя каардынаты: 48°51′22″ пн. ш. 16°2′57″ у. д. / 48.85611° пн. ш. 16.04917° у. д. / 48.85611; 16.04917Каардынаты: 48°51′22″ пн. ш. 16°2′57″ у. д. / 48.85611° пн. ш. 16.04917° у. д. / 48.85611; 16.04917
Знойма на мапе Чэхіі
Знойма
Знойма
Знойма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.znojmocity.cz

Зно́йма (па-чэску: Znojmo, па-нямецку: Znaim) — места ў раёне Знойма Паўднёвамараўскага краю Чэхіі. Месьціцца на левым беразе ракі Дыя, каля мяжы з Аўстрыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ратонда Сьвятой Катаржыны

Места заснавана ў 1055 року. Сучасны Знойма закладзены ў 1226 року чэскім каралём Пржэмыслам I Отакарам на месцы старадаўняй сталіцы Мараўскага маркграфства, зруйнаванай у 1145 року. Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя выкарыстоўваўся як цьвердзь чэскай дынастыі Пржэмысловічаў. Да нашых дзён ад цьвердзі захавалася толькі ратонда.

У Знойма 12 ліпеня 1809 року было заключана перамір’е паміж Напалеонам I і аўстрыйскім эрцгерцагам Карлам пасьля заканчэньня Ваграмскай бітвы. У часы ўваходжаньня Чэхіі ў склад Аўстрыйскай імпэрыі места называлася Цнайм (па-нямецку: Znaim).

У 1953 року ў месцы быў заснаваны футбольны клюб «Знойма».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе маецца гарбарная, керамічная, абутковая й тэкстыльная прамысловасьці. Існуе вытворчасьць спартовага інвэнтару. Харчовая прамысловасьць прадстаўлена вінаробствам і вытворчасьцю фруктовых і агароднінных кансэрваў.

Гістарычная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месцы ёсьць мноства ўзораў сярэднявечнай архітэктуры. Найбольш вядомыя зь іх:

Касьцёл Сьвятога Мікалая
  • Гатычны касьцёл Сьвятога Мікалая (Kostel sv. Mikuláše). Пабудаваны ў 1348 року імпэратарам Карлам IV
  • Будынак муніцыпалітэту зь 75-мятровай вежай (каля 1446)
  • Ратонда Сьвятой Катаржыны. Зьяўляецца частка руінаў замку, які належаў Пржэмысловічам. Інтэр’ер ратонды ўпрыгожаны фрэскавымі росьпісамі 1134 року з выявамі біблейскіх сцэн і прадстаўнікоў роду Пржэмысловічаў.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноймасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • «Znojmo». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.