Злучнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Злучнік — часьціна мовы, якая ўжываецца для сувязі словаў, частак складанага сказа і самастойных сказаў. Найбольш часта злучнікі зьвязваюць аднародныя члены й простыя сказы ў складаным. Так, у сказе Нават страціўшы зрок, абыду я паўсьвету, а да родных мясьцін шлях заўсёды знайду. (Пятрусь Броўка) злучнік а зьвязвае аднародныя члены. У сказе Абыходзілі вёсны ’і зімы, ’і гады за гадамі плылі (Якуб Колас) першы злучнік ’і зьвязвае аднародныя члены, а другі злучнік ’і зьвязвае два простыя сказы складанага.

Злучнікі падзяляюцца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Злучнікі падзяляюцца па:

  • паходжаньні;
  • значэньні;
  • ўжываньні.

Вытворныя і невытворныя злучнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле паходжаньня злучнікі падзяляюцца на:

  • вытворныя
  • невытворныя

Невытворныя злучнікі больш старажытнага паходжаньня: а', але, ды, ’і, бо і інш. Вытворныя ўтварыліся ад іншых часьцін мовы: што, калі, як, быццам, затое, затым, хоць, таму што, тым часам як і інш.

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле значэньня злучнікі падзяляюцца на:

  • злучальныя
  • падпарадкавальныя

Злучальныя злучнікі раўнапраўныя адзінкі — члены сказа і простыя сказы складанага сказа: Яшчэ цьвіце ’і' дзяцельнік, ’і мята, а плечы зводзіць першым халадком. (С. Грахоўскі) У гэтым сказе злучнік ’і зьвязвае аднародныя члены, злучнік а — два простыя сказы ў складаным. Амэрыка! Я ў твой народ ’і ў сэрца твае веру, ды многа дзьме сьцюдзёных тут вятроў. (Пімен Панчанка) Злучнік ’і зьвязвае аднародныя члены, злучнік ды — простыя сказы ў складаным.
Падпарадкавальныя злучнікі служаць для сувязі нераўнапраўных адзінак будовы сказа. Яны звычайна ў складаным сказе зьвязваюць простыя сказы, зь якіх адзін падпарадкоўваецца другому: Каб самому блізка ўбачыць неба, каб запомніць родную зямлю, навучыцца самастойна трэба маладому лётаць жураўлю. (Анатоль Вярцінскі) Злучнік каб зьвязвае два даданыя сказы з галоўным.

Адзіночныя, паўторныя і парныя злучнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

паводле ўжываньня злучнікі падзяляюцца на:

  • адзіночныя
  • паўторныя
  • парныя

Адзіночныя злучнікі ўжываюцца ў сказе адзін раз для сувязі адзінападобных (аднолькавых) членаў і частак складанага сказа. Да іх адносяцца злучнікі ’і, а, але, ды' і інш.
Паўторныя злучнікі паўтараюцца пры кожным аднародным члене ці простым сказе ў складаным. Злучнік то — то, ці то — ці то, ні — ні, ня то — ня то' ўжываюцца толькі як паўторныя: Ні лясоў, ні гор абапал, толькі сьнег ды сьнег бясконца. (А. Звонак) То глябіня, то раптам мель, то сівер люты, то агонь... (Пятрусь Броўка) Злучнік ’і, або, ці, ды, каб, што, як і інш. ўжываюцца як адзіночныя і як паўторныя.
Парныя злучнікі — гэта спалучэньні з двух ці больш словаў: ня толькі — але і, калі — то, як — так і, хоць і — але і інш.

Адрозьненьне злучніка ад іншых часьцін мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Злучнікі што, чым трэба адрозьніваць ад аднагучнага адноснага займеньніка што (у творным склоне чым), які ня толькі зьвязвае даданы сказ з галоўным, але зьяўляецца членам сказа. Параўнайце:
Вось так часам яно бывае, што мы ў сумятлівым жыцьці мінаем і не заўважаем красы сваіх родных мясьцін. (М .Хведароўскі)
Я ўспамінаю сыраежкі, што мы на вогішчы пяклі.(Пятрусь Броўка) У першым сказе што — злучнік, у другім што — адносны займеньнік, дапаўненьне.
Чым дакучліва бурчаць, лепей памаўчаць. (Народная прыказка) Чым хата багата, тым і рада. (Народная прыказка) У першым сказе чым — злучнік, у другім сказе чым — адносны займеньнік, дапаўненьне.
Злучнік затое трэба адрозьніваць ад указальнага займеньніка тое і прыназоўніка за (за тое). Параўнайце:
Удзень сьвяціла сонца і нават было горача, затое ноччу дацінаў холад. (Міхась Лынькоў) Чаго было чапляцца за тое, што на век адышло, сплыло ў нябыт. (Іван Мележ) У першым сказе затое — злучніке, у другім за тое — займеньнік з прыназоўнікам, у сказе выступае дапаўненьнем.