Зборная Пэру па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэру
Фэдэрацыя Пэруанская футбольная фэдэрацыя
Канфэдэрацыя КОНМЭБОЛ
Трэнэр Рыкарда Гарэка
Найбольш гульняў Рабэрта Палясіяс (128)
Найлепшы бамбардзір Паолё Герэра (35)
Першая гульня
Пэру 0:4 Уругвай
(Ліма, Пэру; 1 лістапада 1927)
Самая буйная перамога
Пэру 9:1 Эквадор
(Багата, Калюмбія; 11 жніўня 1938)
Самая буйная параза
Бразылія 7:0 Пэру
(Санта-Крус-дэ-ля-Сьера, Балівія; 26 чэрвеня 1997)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 5 (упершыню: 1930)
Дасягненьні 1/4 фіналу (1970)
Кубак Амэрыкі
Удзел 29 (упершыню: 1927)
Дасягненьні чэмпіён (1939, 1975)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Пэру па футболе — прадстаўляе Пэру на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Пэруанская футбольная фэдэрацыя. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНМЭБОЛ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу сваёй гісторыі за пэруанскую зборную гулялі такія гульцы, як Тэадора Фэрнандэс, Тэафілё Кубільяс, Эктар Чумпітас, Сэсар Куэта, Нальбэрта Саляна, Кляўдыё Пісара, Паолё Герэра і іншыя. Сапраўднай залатой эрай пэруанскага футболу сталі 1970-я гады, калі каманда пад кіраўніцтвам такіх зорак, як Тэафілё Кубільяс, Уга Сатыль, Эктар Чумпітас і Сэсар Куэта, двойчы ўваходзіла ў васьмёрку наймацнейшых камандаў сьвету, а ў 1975 годзе заваявала Кубак Амэрыкі.

У 2000-я гады зборная Пэру паступова скацілася ў лік аўтсайдэраў паўднёваамэрыканскага футболу. На 2 лютага 2011 году каманда займала 68-е месца ў рэйтынгу ФІФА. Аднак з прыходам у якасьці галоўнага трэнэру ўругвайскага спэцыяліста Сэрхіё Маркарана пэруанская каманда значна прыбавіла ў якасьці гульні. На Кубку Амэрыкі 2011 году «інкі» здолелі заняць трэцяе месца, нават нягледзячы на ​​адсутнасьць у складзе з-за траўмаў такіх вопытных гульцоў, як Кляўдыё Пісара і Джэфэрсан Фарфан. Лідэрамі каманды сталі Хуан Мануэль Варгас і Паолё Герэра, апошні зь якіх зь пяцьцю мячамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Пэру па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў