Загрэбская катэдра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Заграбская катэдра»)
Загрэбская катэдра
па-харвацку: Zagrebačka katedrala
Статус Катэдральны сабор
Тып храм
Архітэктурны стыль нэаготыка
Месцазнаходжаньне Харватыя
Уладальнік Загрэбская архідыяцэзія-мітраполія
Пачатак будаўніцтва 1093
Вышыня 108 м
Архітэктар Hermann Bollé
Каардынаты 45° пн. ш. 15° у. д. / 45° пн. ш. 15° у. д. / 45; 15Каардынаты: 45° пн. ш. 15° у. д. / 45° пн. ш. 15° у. д. / 45; 15
Загрэбская катэдра на мапе Харватыі
Загрэбская катэдра
Загрэбская катэдра
Загрэбская катэдра

Загрэбская катэдра ці Загрэбскі сабор (па-харвацку: Zagrebačka katedrala), поўная назва — Сабор Ушэсьця Дзевы Марыі і сьвятых Сьцяпана і Ўладзіслава (па-харвацку: Katedrala Marijina Uznesenja i sv.sv. Stjepana i Ladislava) — каталіцкі сабор у Загрэбе, Харватыя. Катэдра загрэбскай архіепархіі-мітраполіі, катэдра прымаса Харватыі (у 2009 годзе — кардыналу Іосіпа Базаніча). 5 званоў у Паўночнай вежы і 3 — упаўднёвай.

Будаўніцтва сабора пачалося ў 1093 годзе, аднак ў 1242 годзе будынак быў разбураны падчас аднаго з набегаў манголаў. Напрыканцы XV стагодзьдзя Асманская імпэрыя ўварвалася на тэрыторыю Босьніі і Харватыі, з-за гэтага многія гарады пачалі ўзводзіць фартыфікацыйныя ўмацаваньні. Вакол сабора быў таксама пабудаваны мур, частка якога захавалася да нашых дзён. У XVII стагодзьдзі на паўднёвага боку будынка ўзьведзена вежа, якая выкарыстоўвалася ў якасьці вайсковага назіральнага пункту.

У 1880 годзе храм сур’ёзна пацярпеў у выніку моцнага землятрусу — быў разбураны асноўны нэф. Рэстаўрацыю сабора даручылі архітэктару Герману Болю. Яму атрымалася аднавіць нэагатычнае аблічча будынку, а таксама аднавіць дзьве вежы вышынёй 105 м. У прэзбітэрыі сабору знаходзіцца магільны склеп кардынала Аляізіё Сьцепінаца.

Сабор намаляваны на адваротным баку банкноты наміналам у 1000 харвацкіх кун, уведзеных у 1993 годзе.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]