Забельскі дамініканскі калегіюм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кляштар дамініканаў. Н. Орда, 1875—76 гг.

Забельскі дамініканскі калегіюм — адукацыйная ўстанова ў фальварку Забелах каля мястэчка Валынцаў[1], заснаваная на сродкі зямяніна Юрыя Шчыта пры дамініканскім кляштары Сьвятога Юрыя. Існавала ў 1716—1838 гадох.

Пры калегіюме дзейнічаў Забельскі школьны тэатар, у якім працаваў Каятан Марашэўскі, аўтар славутай «Камэдыі».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1787 годзе ў фундуш калегіюму ўваходзіла 5 фальваркаў (550 двароў, 2575 мужчынскіх душ, з даходам 2547 руб. штогод), апроч таго, манахі атрымлівалі штогод яшчэ 30 руб. (адсоткі з капітала) і 75 руб. (царкоўныя даходы)[2].

У 1803 годзе калегіюм пераўтварылі ў павятовую вучэльню ў складзе Віленскай навучальнай акругі, у 1811 годзе — у гімназію. У 1821 годзе ад забельскіх выкладчыкаў у Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі паступіла прапанова стварыць на базе гімназіі акадэмію з трыма факультэтамі, але спроба аказалася беспасьпяховай.

Калектыў выкладчыкаў быў нешматлікім. У 1802 годзе тут працавала толькі шэсьць выкладчыкаў і восемдзясят навучэнцаў. Пры калегіюме дзейнічаў першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[3]. Выкладчыкі М. Цяцерскі (аўтар п’ес «Доктар па прымусу», «Сапар», «Фэмістокл», «Камэдыя», «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і лібрэта апэрэты «Апалён-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас»), І. Юрэвіч (аўтар п’ес «Крэз» і «Пышнагольскі») і іншыя былі аўтарамі сцэнічных дыялёгаў і твораў розных літаратурных жанраў.

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Łopaciński A. Zabiały (4) // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 180
  2. ^ Самусік А. Забельскі дамініканскі калегіум // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. Кн. 1. — Мн., 1999. С. 49.
  3. ^ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // «Народная газета». № 28(5694), 9 сьнежня 2008.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Менск: Беларус. навука, 2010. — С. 43—46. — 582 с.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. У 2 кн. Кн. 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1999. — 521, [1] с., [6] л. іл. ISBN 985-6351-06-5.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.