Жыгімонт Ваза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыгімонт Ваза
лац. Žygimont Vaza[1]
кароль і вялікі князь[d]
Жыгімонт Ваза. Невядомы мастак, XVI ст.
 
Кароль польскі
19 жніўня 1587 — 30 красавіка 1632
Каранацыя 27 сьнежня 1587
Папярэднік Стэфан Баторы
Наступнік Уладзіслаў Ваза
Вялікі князь літоўскі
19 жніўня 1587 — 30 красавіка 1632
Каранацыя 27 сьнежня 1587
Папярэднік Стэфан Баторы
Наступнік Уладзіслаў Ваза
Кароль Швэцыі
17 лістапада 1592 — 24 ліпеня 1599
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1566, Грыпсгольм
Памёр 30 красавіка 1632 (65 гадоў), Варшава
Пахаваны
Нашчадкі Уладзіслаў Ваза, Ян Казімер, John Albert Vasa[d], Karol Ferdynand Vasa[d], Alexander Charles Vasa[d], Anna Catherine Constance Vasa[d] і Anne Marie Vasa[d]
Дынастыя Вазы
Жонка Ганна Габсбург
Канстанцыя Габсбург
Бацька Юган III Ваза
Маці Кацярына Ягелонка
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Подпіс

Жыгімонт Ваза, Жыгімонт IV[6][a] (20 чэрвеня 1566, Грыпсгольм у Швэцыі — 30 красавіка 1632, Варшава) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль швэдзкі (1592—1599, тытулярны кароль да 1632). Заснавальнік фактычнай дынастыі Вазаў у Рэчы Паспалітай, пляменьнік па кудзелі апошняга манарха краіны з роду Ягелонаў Жыгімонта ІІ Аўгуста (1548—1572).

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Жыгімонт

Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[7], Siegmund, Zygmont[8], Żygmont[8]) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[10], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[11] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[12].

Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[14].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын караля Швэцыі Югана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога. 3 1568 году спадчыньнік швэдзкага стальцу.

Абраны каралём і вялікім князем на элекцыйным сойме 1587 году, пасьля сьмерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максыміляна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад Вялікага Княства Літоўскага. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў Вялікім Княстве 28 студзеня 1588 году зацьвердзіў асабістым прывілеем новую рэдакцыю Статуту, на што ня меў фармальных паўнамоцтваў бяз згоды сойму.

Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Намагаўся аднавіць пазыцыі каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, але гэта не дало жаданых вынікаў. Падтрымаў Берасьцейскую унію 1596 году. Але мусіў спрыяць прыняцьцю пастановаў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631 гадоў, якія гарантавалі правы праваслаўных.

Паралельна гэтаму ў 1592 г. быў каранаваны як кароль Швэцыі, але праз пасьлядоўную пракаталіцкую палітыку імкліва нажыў апазыцыю ў краіне, дзе актыўна адбывалася Рэфармацыя. У выніку ў 1599 г. быў дэтранізаваны, хоць да самой сьмерці фармальна заставаўся каралём Швэцыі і перадаў гэты тытул сынам, Уладзіславу IV і Яну ІІ Казімеру (гл. ніжэй), што ў пэрспэктыве разам з прадаўжэньнем прэтэнзіяў Жыгімонта да швэдзкага стальцу спрычынілася ў тым ліку да сутыкненьняў са Швэцыяй за Інфлянты.

Збліжэньне Жыгімонта Вазы з Габсбургамі выклікала ў Польшчы незадавальненьне большасьці шляхты. Кароль стварыў вакол сябе кола зь езуітаў, іншаземцаў і шэрагу магнатаў.

Намаганьні Жыгімонта Вазы ўвесьці ў Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, перадачу стальцу ў спадчыну, спробы зьменшыць ролю паслоў соймавых выклікалі незадавальненьне шляхты, якія выліліся ў соймавы крызіс 1605—1607 гг. і Рокаш 1606—1608 гадоў пад кіраўніцтвам кракаўскага кашталяна Мікалая Зэбжыдоўскага і падчашага ВКЛ Януша Радзівіла. Пасьля разгрому каралеўскай арміяй пад кіраўніцтвам Янам Каралем Хадкевічам узброенных сіл ракашанаў у Гузаўскай бітве 1607 г. і супакаеньня Я. Радзівіла ў ВКЛ у чэрвені 1608 г. сойм 1609 г. пацьвердзіў шляхецкія вольнасьці, непарушнасьць абраньня караля і несупынную прысутнасьць сэнатараў дзеля кантролю за ягонымі дзеяньнямі.

Вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каранацыйная харугва Жыгімонта Вазы

Арыентаваўся на Габсбургаў і Сьвятую Рымскую імпэрыю, што замацавалі два шлюбы з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, сёстрамі, Ганнай і Канстанцыяй.

У 1592 годзе пасьля сьмерці Югана III заняў швэдзкі сталец. Палітыка аднаўленьня пазыцыяў каталіцкай царквы ў Швэцыі цалкам правалілася. У 1599 годзе швэдзкая пратэстанцкая групоўка скінула яго са стальцу і абрала рэгентам, а з 1604 году і каралём, яго дзядзьку Карла IX. Да канца свайго жыцьця Жыгімонт Ваза імкнуўся вярнуць сабе швэдзкую карону, уцягнуўшы Рэч Паспалітую ў доўгі канфлікт са Швэцыяй.

Падтрымліваў прапанову групоўкі магнатаў і шляхты аб ажыцьцяўленьні аб’яднаньня Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай на правах трэцяга ўдзельніка фэдэрацыі разам з Польшчай і Вялікім Княствам. Падтрымаў Ілжэдзьмітрыя І, Ілжэдзьмітрыя IІ, даваў ім дапамогу і дазволіў вэрбаваць войска ў Вялікім Княстве і Польшчы. Пасьля некаторых ваганьняў у 1610 г. пагадзіўся на наданьне свайму сыну, Уладзіславу IV, тытулу расейскага цара.

Партрэт Жыгімонта Вазы на манеце ў 1 грош 1626 году, Віленская мынца

У 1600 годзе пачаў вайну Рэчы Паспалітай са Швэцыяй. Войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу ў Кірхгольмскай бітве 1605 году, аднак скарыстаць посьпех з прычыны малалікасьці ня здолела, і вайна працягвалася. Пасьля запрашэньня царом Васілём Шуйскім у Маскоўшчыну швэдзкага корпусу дзеля барацьбы з войскамі Лжэдзьмітрыя II пачаў вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў. У выніку паразы маскоўскага войска каля Клушына ў 1610 годзе Васіль Шуйскі быў скінуты са стальцу, маскоўскія баяры і месьцічы абвясьцілі царом сына Жыгімонта Вазы — Уладзіслава[15].

Жыгімонт Ваза спрабаваў праводзіць актыўную палітыку на поўдні. Падтрымліваў імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі супраць Чэхіі і Трансыльваніі, што выклікала несупынныя напады на Ўкраіну і поўдзень Польшчы хаўрусьнікаў Трансыльваніі крымскіх татараў і туркаў. У 1620 годзе польскае войска разьбілі туркі каля Цацоры. Але ў Бітвы пад Хоцінам 1621 году войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над імі, якой аднак не скарысталася.

Вынікі кіраваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьнешнія і ўнутраныя палітычныя пляны Жыгімонта Вазы не ўдаліся, шмат у чым яго палітыка спрыяла далейшаму заняпаду Рэчы Паспалітай і зьмяншэньню яе ролі ў эўрапейскім палітычным жыцьці[16][17].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы малярства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Стэфан Баторы
Вялікі князь літоўскі
1587—1632
Наступнік
Уладзіслаў Ваза
Кароль польскі
1587—1632

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ст.-бел. Жикгимонт Ваза; лац. Sigismundus III; польск. Zygmunt III Waza; швэдз. Sigismund Vasa

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жыґімонт = Žygimont // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ а б Sigismund (шв.) — 1917.
  3. ^ а б Sigismund III Vasa // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ а б Sigismund III // RKDartists (нід.)
  5. ^ а б в г д е Östergren S. Sigismund — С. 160.
  6. ^ Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Менск: БелЭН, 1993.
  7. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 198.
  8. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
  9. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
  10. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  11. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  13. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  14. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  15. ^ Анатоль Грыцкевіч. Жыгімонт III // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 379.
  16. ^ Анатоль Грыцкевіч. Жыгімонт III Ваза // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 629
  17. ^ Žyhimont III Vaza // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 227.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]