Жыгулёўскае піва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Жыгулёўскае» — савецкі гатунак піва. Самы папулярны гатунак піва ў былым СССР. Рэцэптура напою цалкам супадала са складам дарэвалюцыйнага расейскага піва «Венскае». У цяперашні час піва гатунку «Жыгулёўскае» (але з розным складам і дызайнам этыкеткі) выпускаецца некалькімі дзясяткамі бровараў Расеі і блізкага замежжа.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самара — радзіма Жыгулёўскага піва. Першым піваварэньне ў Самары распачаў аўстрыец Філіп фон Вакана. Яго сын Альфрэд працягнуў справу, атрымаўшы ў 1879 годзе ў арэнду на 99 гадоў надзел зямлі на беразе Волгі. У 1881 годзе «Таварыства Жыгулёўскага бровару А. Вакана й Ко» пачало вытворчасьць прадукцыі — піва «Венскае» й «Венскае сталовае».

«Жыгулёўскім» піва стала ў 1934 годзе, калі падчас наведваньня завода Мікаянам, ён спытаў, чаму гэта піва мае такую буржуазную назву, пасьля гэтага былі «прынятыя меры».

Права на таварны знак «Жыгулёўскае піва» (па-расейску: Жигулевское пиво) было зарэгістравана 24 ліпеня 1992 году. Але, паколькі піва пад назвай «Жыгулёўскае» выпускалі амаль усе бровары краіны (больш за 200), Саюз расейскіх вытворцаў півабезалькагольнай прадукцыі, які аб’ядноўвае больш за 90% вытворцаў расейскага піва, аспрэчыў законнасьць рэгістрацыі таварнага знака, і 17 траўня 2000 году рэгістрацыя была адменена.

Склад напою[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згадкі ў літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]